Усяго патроху2121

Беларусам Чарнігаўшчына можа не дастацца

Украінцы пачалі актыўна змагацца за тэрыторыю, якая пакрысе адплывае ў наш бок.

Украінцы пачалі актыўна змагацца за тэрыторыю, якая адплывае ў наш бок.

Украінскія ўлады выдзялілі 11,1 млн. грыўняў (каля $1,5 млн) для прадухілення адыходу да Беларусі 660 га зямлі у выніку змянення рэчышча ракі Дняпро каля пасёлка Любеч Чарнігаўскай вобласці. Пра гэта «Украінскім навінам» паведаміў начальнік упраўлення па пытаннях надзвычайных сітуацый аблдзяржадміністрацыі Вячаслаў Рыга.

«Кабінет міністраў прыняў распараджэнне ад 19 жніўня №969 пра выдзяленне сродкаў на 11,1 млн. грыўняў для правядзення неадкладных работ па абароне земляў Любецкай пасёлкавай рады Рэпкінскага раёна ад разбуральнага ўздзеяння Дняпра. Ужо з 14 жніўня ПМК‑59 пачала закрываць размыў паміж возерам Сімполь і рэчышчам Дняпра, каб не дапусціць страты значнай часткі сушы тэрыторыі Украіны», — заявіў чыноўнік.

Раней галоўнае ўпраўленне МНС Чарнігаўскай вобласці прасіла прэзідэнта Віктара Юшчанку і прэм’ер‑міністра Юлію Цімашэнку выдзяліць гэтую суму. Рака адрэзала каля 600 га зямель Любецкай пасялковай рады, што стварае пагрозу адыхода земляў да Беларусі і змянення мяжы.

ВЖ

Каментары21

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў37

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА10

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны4

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды10

Пазняк: Вызваліць псеўдапалітычных закладнікаў рэальна154

Міліцыя сцвярджае, што на канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА30

У Кітаі скончылі будаўніцтва самага высокага моста ў свеце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага46

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць