Свет

ЗША гатовыя абараняць Тайвань вайсковым шляхам

Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн пацвердзіў гатоўнасць абараняць Тайвань ваенным шляхам. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэмʼер-міністрам Японіі Фуміё Кісідай, піша Reform.by.

Фота: AP

«Вельмі хутка: вы не хочаце ўцягвацца ваенным шляхам ва ўкраінскі канфлікт па відавочных прычынах, ці вы гатовыя ваенным шляхам абараняць Тайвань?» — спыталі ў Байдэна.

«Так. Гэта абавязацельства, якое мы ўзялі на сябе», — адказаў прэзідэнт ЗША.

Байдэн адзначыў, што ЗША пагадзіліся з палітыкай «адзінага Кітая», на якой настойвае Пекін, але катэгарычна супраць вырашэння пытання ваенным шляхам з боку КНР.

«Але ідэя таго, што ён можа быць узяты сілай, проста ўзяты сілай, недарэчная для ўсяго рэгіёна. Гэта стане чарговым дзеяннем, падобным да таго, што адбылося ва Украіне. Гэта цяжар, які будзе нават цяжэйшы», — дадаў Байдэн.

Падчас прэс-канферэнцыі Фуміё Кісіда таксама заявіў, што ЗША і Японія не змірацца са спробамі дзе б там ні было змяніць існуючы сусветны парадак сілавым шляхам. Ён дэклараваў намер дзвюх краін вырашаць праблемы, якія ўзніклі з-за нападу Расіі на Украіну. Таксама ЗША, Японія і Паўднёвая Карэя будуць цесна супрацоўнічаць па паўночнакарэйскай ядзернай праблеме.

«Японія і ЗША катэгарычна абвяргаюць пагрозы ўжывання ядзернай зброі. Мы зробім гэта важнай тэмай саміту G7 у наступным годзе», — сказаў Кісіда. Да гэтага ён анансаваў правядзенне саміту ў Хірасіме.

Кісіда таксама заявіў пра гатоўнасць нарасціць абараназдольнасць Японіі.

«Мы маем намер карэнным чынам узмацніць абароназдольнасць нашай краіны. Адпаведныя планы былі падтрыманыя прэзідэнтам ЗША. Мы занятыя нарошчваннем сваёй абароннай моцы, улічваючы пры гэтым сітуацыю вакол Тайваня», — адзначыў ён.

Каментары

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка18

У верасні Карпушонак планавала трапіць на сесію ПАРЕ, але апошні месяц яе паводзіны змяніліся — Ворыхава3

Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любым месцы зямнога шара12

Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца3

Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай9

У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць6

Амерыканскі горад запаскуджваюць гусі. Улады выдаткуюць амаль 400 000 даляраў, каб адпудзіць птушак

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру25

«Гэта месца, дзе трупы абмываюць?» Тыктокераў уразіў выгляд лагойскай грамадскай лазні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць