Грамадства

Ці стралялі па доме старшыні Хоцімскага райвыканкама?

Беларускаму блогеру Андрэю Павуку невядомы распавёў, што ў старшыню Хоцімскага райвыканкама Міхаіла Куксянкова стралялі. Па версіі, якую агучыў блогер, нібыта гэта зрабіў нецвярозы мужчына, які такім чынам вырашыў заступіцца за жонку. Некалькі мясцовых жыхароў распавялі Zerkalo.io, што такі выпадак сапраўды адбыўся ў Хоцімску пару тыдняў таму.

Андрэй Куксянкоў

Андрэй Павук 28 мая патэлефанаваў на прамую лінію Хоцімскага райвыканкама і пагаварыў з першым намеснікам старшыні райвыканкама Кірылам Быстровым наконт таго, што адбылося. Запіс размовы ёсць на YouTube-канале блогера.

Чыноўнік сказаў, што па будынку райвыканкама ніхто не страляў. Але адзначыў, што чуў пра сітуацыю на ўзроўні чутак.

Некалькі чытачоў Zerkalo.io таксама сцвярджаюць, што выпадак усё ж меў месца пару тыдняў таму. Па словах аднаго з іх, невядомы страляў па вокнах службовага дома, дзе жыве Міхаіл Куксянкоў. Каля дома старшыні ён бачыў шмат міліцэйскіх машын, як з мясцовага РАУС, так і з вобласці, а таксама мікрааўтобус Следчага камітэта. У доме было пабіта шкло. Па словах суседзяў, стралялі з невядомага выгляду зброі ў акно. Ці быў старшыня дома або хтосьці з яго блізкіх — людзям невядома.

Праблема ў тым, што ў асноўным старшыні Хоцімскага райвыканкама прызначаюцца з іншых раёнаў і ім даецца службовы дом, які знаходзіцца далёка ад цэнтра. Таму гэтыя людзі не асабліва інтэграваныя ў мясцовую супольнасць, не маюць тут сваякоў, і даведацца нешта пра іх жыццё праблематычна.

Яшчэ адзін чытач расказаў, што ўсё адбывалася каля паўночы. Быццам бы стралялі некалькі разоў, шкло не высыпалася, засталіся адтуліны. Нібыта за гэта нават затрымалі двух чалавек, аднаго з іх потым адпусцілі.

Жыхары Хоцімска выказваюць некалькі версій, чаму гэта магло адбыцца. Нехта кажа пра помсту, нехта пра тое, што старшыню «проста хацелі папалохаць». 

Пры гэтым каму ён мог не дагадзіць — сказаць складана, мясцовыя пра яго нічога благога не кажуць, вертыкальшчык даволі адэкватны. Не выключаюць нейкі расійскі след, бо да Расіі адсюль усяго 10 кіламетраў.

Намеснік старшыні Хоцімскага райвыканкама Мікалай Хучаў запэўніў, што з Міхаілам Куксянковым усё ў парадку і ён на працы, а стральба па ім — толькі плёткі. Па будынку райвыканкама ніхто не страляў, а што тычыцца дома, то чыноўнік «там не быў».

У Хоцімскім раённым аддзеле ўнутраных спраў на пытанне, ці меў месца выпадак з абстрэлам дома старшыні райвыканкама, дзяжурны супрацоўнік адказаў, што ў райаддзеле не могуць даць такія звесткі.

Міхаілу Куксянкову 42 гады, сам ён родам са Шклова. На пасаду старшыні Хоцімскага райвыканкама яго прызначылі 18 сакавіка 2020 года, а да гэтага Куксянкоў працаваў у Шклоўскім райвыканкаме, быў начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, намеснікам старшыні, а таксама першым намеснікам старшыні. З 2015 года і да працы ў Шклоўскім райвыканкаме ён працаваў дырэктарам Бабруйскага гандлёвага цэнтра Магілёўскага аблспажыўсаюза.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў11

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Тапузідзіс і Пятровіч сталі ўладальнікамі аднаго з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Гомеля

Канал «Белорусский силовик» засыпаны рэкламай вярбоўкі на вайну ва Украіне17

Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп звязаўся па тэлефоне з Пуціным5

У Мінгарвыканкаме расказалі, дзе ў сталіцы яшчэ будуць будаваць новае жыллё1

Усебеларускі народны сход пройдзе 18‑19 снежня10

Сяргей Ціханоўскі сустрэўся з Івонкай Сурвілай ФОТАФАКТ36

Пад Гомелем пачынаюць будаўніцтва найбуйнейшых у Беларусі могілак6

У Іспаніі падчас перавозкі на выставу таямніча знікла карціна Пабла Пікаса6

«Мы ў 25 разоў большыя». Генсак НАТА заклікаў не перабольшваць вайсковы патэнцыял Пуціна21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў11

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць