Грамадства

Па БТ выйшаў сюжэт пра «дрон са смяротным грузам», які ляцеў у Беларусь з Украіны

8 чэрвеня па БТ расказалі пра «дрон са смяротным грузам», які нібыта ляцеў у Беларусь з Украіны. Сцвярджаецца, што ён мусіў атакаваць пазіцыі беларускіх вайскоўцаў (па прыкладзе падобных атак на расійскіх вайскоўцаў у Белгарадскай вобласці), але на мяжы яго «нейтралізавалі» падраздзяленні радыёэлектроннай барацьбы. 

«Дыверсійны дрон» нібыта ўпаў у бязлюднай мясцовасці, а боепрыпасы «ад аўтаматычнага гранатамёта» не ўзарваліся.

Аўтары заяўляюць, што дрон быў узброены боепрыпасамі ад аўтаматычнага гранатамёта АГС-17 і яму трэба 3 хвіліны, каб «скінуць зарады у размяшчэнне беларускіх войскаў».

Высвятляецца, што гэтае здарэнне на беларуска-ўкраінскай мяжы адбылося яшчэ 30 мая, але паведамілі пра яго чамусьці толькі цяпер.

Прапагандысты заяўляюць, што «Украіна хацела атакаваць Беларусь з дапамогай дрона», што мэтай было «ўцягванне нашай краіны ў баявыя дзеянні». 

У сюжэце паказваецца беспілотнік, на якім не відаць грузу, а таксама прадмет, які ляжыць у траве і нагадвае боепрыпас ад АГС-17, і фота, як сцвярджаецца, зробленыя з дрона. Ёсць нібыта таксама кадры з іншых вылетаў, а таксама здымак «дыверсійнай групы», якая ажыццявіла запуск.

Раней гісторыя з украінскім беспілотнікам у выкананні лукашэнкаўскіх прапагандыстаў ужо была, падобны сюжэт выходзіў зімой 2022-га, яшчэ да пачатку расійскай агрэсіі. Тады многія спецыялісты выказвалі сумневы адносна таго, што факты, выкладзеныя ў сюжэце, сапраўды мелі месца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы8

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў1

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце43

«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі7

У Беларусі пачалі прадаваць вінаград «са смакам цукровай ваты». Што за ён?

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік «Месяц»6

Прэзідэнт Польшчы наклаў вета на папраўку да закона аб дапамозе грамадзянам Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы8

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць