Справу палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына перадалі ў суд
Пра перадачу справы палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына ў суд паведаміла ў Фэйсбуку ягоная жонка Вольга Івашына.

Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ў гродзенскай турме ўжо 455 дзён. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021 года.
Адразу Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.
-
«А Лукашэнка не ў курсе, адкуль быў напад на гэту асфальтаваную дарогу?» У вёсцы правялі велапрабег — але ўся ўвага дасталася дарозе
-
Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі
-
Мінчукі ў чаце паскардзіліся на працу паліклінікі. Прапаганда абвінаваціла ў чэргах саміх наведвальнікаў
Каментары