Паўночнаатлантычная рада ў сераду афіцыйна пачала працэс уступлення Фінляндыі і Швецыі. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мадрыдзе генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

«Сёння мы запрасілі Фінляндыю і Швецыю ў наш альянс», — паведаміў генеральны сакратар НАТА, нагадаўшы, што гэтае запрашэнне ўзгоднена з партнёрамі і стала вынікам дамоўленасці паміж Турцыяй і гэтымі дзвюма дзяржавамі-партнёрамі.
«Я ўдзячны Турцыі, Швецыі і Фінляндыі за згоду на перамовы. Гэтая дамоўленасць добрая для Турцыі, яна добрая для Швецыі і Фінляндыі, і яна ж добрая для НАТА», — заявіў генеральны сакратар.
Як вядома, раней уступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА было затарможана з-за шэрагу патрабаванняў з боку Турцыі, якія ўдалося вырашыць напярэдадні.
 
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
        
Каментары