Вайна22

Беларускія дзяржаўныя СМІ называюць Славянск «акупаваным Украінай», а Лісічанск і Херсон — вызваленымі

Беларуская дзяржаўная прапаганда стала прыдаткам расійскай. Лукашэнкаўскія медыя слова ў слова паўтараюць крамлёўскія наратывы. 

Разбураны мост між Севераданецкам і Лісічанскам у Луганскай вобласці. Фота Міністэрства абароны Украіны

Раней беларускія прапагандысты мінімізавалі выкарыстанне назваў «Луганская народная рэспубліка» і «Данецкая народная рэспубліка». Да 2022 года Беларусь фармальна была перамоўнай пляцоўкай.

Цяпер жа сітуацыя абсалютна іншая. Хаця афіцыйна беларуская дзяржава не прызнавала «незалежнасці» гэтых акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый, прапаганда рэжыму Лукашэнкі занялася рэтрансляцыяй расійскай ваеннай прапаганды. І ў карціне свету гэтай прапаганды «ДНР» і «ЛНР» з’яўляюцца незалежнымі дзяржавамі. Прычым не ў межах на 24 лютага 2022 года, а ў адміністрацыйных межах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. 

Акупацыю расіянамі гарадоў і мястэчак Луганскай і Данецкай абласцей прапаганда рэжыму адназначна называе «вызваленнем». У той час як падкантрольныя Украіне раёны Данецкай вобласці (на якія прэтэндуе Расія) беларускія прапагандысты пачалі называць «акупаванымі Украінай». 

«У 14 раёнах пакуль падкантрольнай Кіеву часткі ДНР Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб стварэнні «ваенных адміністрацый» населеных пунктаў», — паведамляюць беларускія прапагандысты, спасылаючыся на РИА Новости.

«Узброеныя сілы Украіны могуць паспрабаваць вярнуць пад кантроль тэрыторыі Луганскай Народнай Рэспублікі пасля ўзяцця саюзнымі войскамі Лісічанска, аднак ім не дазволяць гэта зрабіць. Пра гэта распавёў кіраўнік ЛНР Леанід Пасечнік», — іншы прыклад паведамлення беларускай прапаганды.

Прапагандысты не прызнаюць законных украінскіх органаў улады на тэрыторыі Данецкай вобласці Украіны. Данецкую абласную дзяржаўную адміністрацыю беларуская прапаганда называе «так званай».

У занятыя расійскімі войскамі раёны Украіны прыязджалі дэлегацыі дзяржаўных прапагандыстаў, сярод якіх былі Рыгор Азаронак, Алег Гайдукевіч і Аляксей Талай.

Каментары2

  • Замшэлы
    05.07.2022
    Прабачце, але, цяперашнія мэты лукашэнкі на 100% супадаюць з мэтамі Пушыліна.
    Яны знаходзяцца ў адной вагавой катэгорыі, з кропкі гледжаньня палітыкі і геапалітыкі,
    унутраную палітыку ў Беларусі не чапаем, яе, унутранай палітыкі, у Беларусі, няма з 9 жніўня 2020 года. І Пушылін, і нелегетымный лукашэнка знаходзяцца ў 100 адсоткавай залежнасьці ад пуціна і знаходзяцца ў аднолькавай ідэалагічнай скрэпе, таму ТБ лугандоніі нічым не адрозьніваецца ад ТБ лукашэнкі (сацыяльнага пакета), таму і праца прапагандонаў аднолькавая.
     лукашэнка - расейскі чорансоценец пастаўлены Крамлём у Беларусі, адрозненьне, ад Пушыліна, крымскага гобліна і расейскіх чорнасотенцаў у Расеі, толькі адно, лукашэнка - самы дарагі і самы стратны чорнасотенец для Расеі. лукашэнка, 28 год, прадае, крамлёўскім, задорага, знішчэньне Беларусі і Беларускага ў ей і лукашэнку гэта задавальняла, ён думаў, што гэтак, гандлярыць, будзе да свайго скону і гэты гандаль перадаць па спадчыне колю, але, нешта пайшло не так. Ніхто не думаў, што пуцін распачне
    вайну на знішчэньне Ўкраіны і ўкраінцаў.
     Такая праца прапагандыстаў лукашэнкі гаворыць толькі аб адным - ён згодны, на канчатковае знішчэньне Беларусі і беларускога ў ей, узамен на дазвол працягненьня сямейнага бізнеса, сямейнага схематоза і іншай камерцыі пад сваім кантролем на гэтых тэрыторыях, якія, пакуль, завуцца беларускімі.
  • Р С
    06.07.2022
    Няма ніякіх "беларускіх дзяржаўных" СМІ. Ёсць толькі антыбеларуская філія рашы тудэй.

Цяпер чытаюць

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія сыравары просяць дапамагчы ім выкупіць ферму ў Польшчы. Раней яны трымалі кароў і коз пад Браславам8

Трамп загадаў Пентагону падрыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў у Нігерыі5

Трамп пакуль не будзе даваць Украіне «Тамагаўкі»7

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА4

«Дробныя зладзюжкі». Рабаванне Луўра здзейснілі жыхары беднага прыгарада Парыжа5

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Масквічка прыехала ў Беларусь: Жанчыны агрызаліся на маю ўсмешку. Машын прыгожых там мала32

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць