Вайна

ААН: З пачатку вайны ва Украіне загінулі 17 журналістаў, 14 параненыя

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заявіла, што ва Украіне ад пачатку расійскага ўварвання загінулі 17 журналістаў і яшчэ 14 атрымалі раненні, піша «Радыё Свабода».

Фота Стаса Юрчанкі, graty.me

Як паведаміла Мішэль Бачэлет падчас выступу на Радзе ААН па правах чалавека, калі абмяркоўвалася справаздача маніторынгавай місіі ААН ва Украіне, як мінімум 7 журналістаў загінулі пад абстрэламі, і з іх 5 — у выніку расійскіх абстрэлаў.

Яшчэ 5 журналістаў забілі ў раёнах актыўных баявых дзеянняў. Аднаго журналіста выкралі расійскія вайскоўцы, і ён памёр ад катаванняў адразу пасля вызвалення з палону.

Паводле ААН, сярод загінулых і параненых журналістаў сама меней пяць жанчын. Сярод іх — супрацоўніца ўкраінскай службы «Радыё Свабода» Вера Гірыч і расійская журналістка Аксана Бауліна.

У той жа час Міністэрства ўнутраных спраў Украіны мае іншую статыстыку, і паводле яе пацярпелых журналістаў куды больш. Як паведаміла на брыфінгу 5 ліпеня спікерка міністэрства Алена Мацвеева,

следчыя Нацыянальнай паліцыі Украіны расследуюць 46 крымінальных спраў аб злачынствах расійскіх вайскоўцаў у дачыненні да прадстаўнікоў СМІ. У тым ліку — аб гібелі 29 журналістаў, раненні 15 прадстаўнікоў СМІ і выкраданні 11.

З пачатку вайны ва Украіне ААН задакументавала гібель 4889 мірных украінцаў, у тым ліку 335 дзяцей. Свае дамы пакінулі 8 мільёнаў жыхароў. У ААН адзначаюць, што фактычныя лічбы могуць быць істотна вышэйшыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні2

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску занепакоіліся адтокам дактароў з паліклінік і бальніц7

Каровы як зебры і яшчаркі, якія любяць піцу — у Гарвардзе ўручылі шнобелеўскія прэміі3

Лукашэнка ўгледзеў недахопы ў добраўпарадкаванні Жыровічаў3

Менеджара банка з Наваполацка асудзілі — імаверна, за Гаюн

Чэшскі дыпламат абвешчаны персонай нон грата і павінен пакінуць Беларусь

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries7

«Грошы залічаны іншаму кліенту: у яго такі ж ідэнтыфікатар» — рэдкі выпадак з банкаўскай карткай2

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні2

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць