Свет

Падазраваны ў забойстве Сіндза Абэ гаворыць, што зрабіў гэта не з-за палітыкі

Падазраваным у забойстве былога прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ з'яўляецца 41-гадовы Тэцуя Ямагамі, паведамляе Guardian са спасылкай на паліцыю. Ямагамі жыхар горада Нара і ў 2000-х правёў тры гады ў марскіх сілах самаабароны. Паводле інфармацыі паліцыі, мужчына прызнаўся, што планаваў забойства Абэ «з-за таго, што быў незадаволены ім з-за не звязаных з палітыкай пытанняў».

Сіндза Абэ

Ямагамі паведаміў, што меў крыўду на «канкрэтную арганізацыю» і лічыў, што Абэ быў яе часткай. Зрэшты, пакуль невядома, ці існавала гэтая неназваная арганізацыя на самай справе.

У паліцыі паведамляюць, што Ямагамі, верагодна, учыніў забойства з самаробнай стрэльбы. На відэа з месца трагедыі відаць, што зброя складаецца з двух цыліндрычных металічных частак, трывала змацаваных чорнай стужкай.

Падчас ператрусу дома ў падазраванага канфіскавана некалькі самаробных адзінак зброі, падобнай да той, з якой быў здзейснены напад. Зараз праваахоўнікі правяраюць, дзейнічаў Тэцуя Ямагамі самастойна ці меў саўдзельнікаў.

Як паведамлялася, сёння ў выніку цяжкага агнястрэльнага ранення былы прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ памёр у бальніцы. 

Тым часам японскія СМІ апублікавалі яшчэ адно відэа з момантам стрэлаў у Сіндза Абэ. На кадрах добра відаць, як першы стрэл не дасягнуў мэты, а забойца толькі з другога разу змог цяжка параніць былога прэм'ера Японіі.

Чытайце таксама:

Як палітычная кар'ера залежыць ад запалення кішэчніку. Незвычайная доля Сіндза Абэ, якога сёння забілі

Каментары

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць