Вайна22

Украінская фатографка выклала на фотасток кадр з дзецьмі ў вышыванках. І ён з'явіўся на білбордах у падтрымку анексіі Херсона

У маі фатографка Ганна Пасічнік зрабіла фотасесію з сынам і ягонай сяброўкай — дзеці ў вышыванках стаялі ў рапсавым полі. «З Украінай у сэрцы! Дзякуй УСУ! Слава Украіне!» — тады напісала жанчына, але пасля ў фотасесіі здарыўся нечаканы працяг, піша BBC.

Пасічнік — прафесійная фатографка, яна зарабляе ў тым ліку на продажы сваіх выяў на фотастоках і фотабанках, дзе іх набыць можа хто заўгодна. Тую фотасесію з дзецьмі яна таксама выклала з подпісам «Дзеці просяць падтрымкі для Украіны».

У выніку кадры былі выкарыстаныя для білбордаў у акупаваным Херсоне.

«Расія тут назаўжды!», «Херсон — навекі з Расіяй», «Херсон — рускі горад», — на рэкламе з такімі слоганамі апынуліся ўкраінскія дзеці. Ім за спіны прыфоташопілі расійскі сцяг, а рапс замянілі на кветкавы луг.

Тое, што яе фатаграфіі выкарыстоўваюцца на прапагандысцкім білбордзе, Ганна даведалася з чата фатографаў: «Пачуцці былі вельмі дрэнныя. Я рыдала, я наогул не ведаю, што мяне спыніла, — наогул хацела выдаліцца з гэтых стокаў. Больш наогул нічога агульнага не мець. А потым падумала: а як жа я выдалю, а потым трэба будзе даказваць, што гэта мае фотаздымкі».

«Яны не разумеюць, што яны на святое паквапіліся. Па-першае, гэта дзеці нашы, за якіх мы ваюем, гэта будучыня наша. А другое — гэта вышыванка, — кажа Ганна. — У іх жа няма такога, гэта толькі ў нас вышыванка — гэта проста да мурашак, гэта наш генетычны код. Ты апранаеш яе і пачуваешся самай прыгожай».

За продаж фатаграфій Пасічнік, як яна сцвярджае, атрымала 20 цэнтаў, і, калі б яна ведала, што фатаграфія будзе набытая Расіяй, яна б не прадала яе ні за якія грошы. 

Усяго ў падобным стылі былі выкананыя тры білборды, на двух з якіх Ганна знайшла свае фатаграфіі. Білборды з той жа серыі журналісты знайшлі і ў Новай Кахоўцы.

Пасля жанчына апублікавала відэа з тымі ж дзецьмі, каб канчаткова абвергнуць прапагандысцкі білборд.

Каментары2

  • Абу
    27.08.2022
    Была фотка, дзе на надпісе першага бігборда нехта замазаў "сон".
  • Некк
    27.08.2022
    Разии прыйдзе канчына нусегда эта да

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць