Ежа44

Рэцэпт на выхадныя. Яблычна-грушавы крамбл — сакавіты восеньскі дэсерт

Крамбл (crumble) — дэсерт, які прыгатуе нават дзіця, але вынік усё роўна вам спадабаецца. У рэцэпце, які вам прапануем, вараныя яблыкі ператвараюцца ў пюрэ, якое цікава кантрастуе з кавалачкамі грушы, а над усім гэтым — лёгкая крошка з пясочнага цеста.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць яблычна-грушавы крамбл, вам спатрэбіцца:

  • 100 грамаў халоднага масла, нарэзанага на маленькія кавалкі
  • 125 грамаў мукі
  • 75 грамаў цукру (лепш браць трысняговы)
  • 75 грамаў рубленых арэхаў (па жаданні)
  • 500 грамаў яблык (прыкладна два вялікія)
  • 400 грамаў груш
  • палова чайнай лыжкі молатай карыцы
  • 2 сталовыя лыжкі вадкага мёду
  • ёгурт, заварны крэм ці вяршкі для падачы
  1. Разагрэйце духоўку да 190 градусаў.
  2. Пакладзіце масла ў вялікую міску і дадайце муку. Пальцамі ўцірайце масла ў муку, пакуль не атрымаеце буйную аднародную крошку. Дадайце цукар і арэхі (калі іх выкарыстоўваеце), перамяшайце.
  3. Ачысціце яблыкі ад скуры і насення, дастаньце з іх сярэдзіну. Нарэжце яблыкі на кавалкі даўжынёй 1 сантыметр. Разрэжце грушы на чатыры часткі ўздоўж, дастаньце з іх сярэдзіну і нарэжце грушы на кавалкі даўжынёй 3 сантыметры (не трэба здымаць скуру). Выкладзіце садавіну ў неглыбокую вогнетрывалую форму памерам каля 30 на 20 сантыметраў і глыбінёй каля 5 сантыметраў. Пасыпце карыцай, паліце мёдам, наліце да садавіны 120 мілілітраў вады і ўсё перамяшайце. Пакрыйце садавіну крошкай, але не прыціскайце.
  4. Выпякайце крамбл на працягу 45-55 хвілін ці пакуль верх не стане крыху карычневым, а вадкасць не пачне выцякаць. Падавайце крамбл цёплым ці гарачым з ёгуртам, ці, лепш за ўсё, з халоднымі ўзбітымі вяршкамі.

6 здаравейшых за каву напояў, якія ўзбадзёраць з раніцы

Рэцэпт на выхадныя. Італьянскія фрыкадэлькі з кабачкамі — арыгінальная і карысная страва

Рэцэпт на выхадныя. Дыетычныя чызкейкі — такія лёгкія і простыя ў гатаванні

Каментары4

  • Лідкін боршч
    04.09.2022
    Можа цынамон, а не карыца? Шчэ мая цётачка казала ў далёкім 1978 годзе, што дадасьць цынамон у пірог. А яна працавала настаўніцай беларускай мовы, жыве на Мядзельшчыне.
  • ))
    05.09.2022
    Хальярд, и все на бока......
  • Хальярд
    05.09.2022
    )), дык усё, што смачнае - да бакоў "ліпне-прыстае". :)

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне знайшлі незвычайныя 500 еўра, на іх палююць калекцыянеры1

МУС агучыла лічбы, колькі ў Беларусь прыязджае працоўных мігрантаў4

Візавага спецыяліста з Мінска пасадзілі за каментары ў тэлеграме і ўдзел у пратэстах

Украіна настойвае на асабістай сустрэчы Зяленскага і Трампа3

Апублікаваная канцэпцыя аднаўлення млына і капліцы ў Лошыцкім парку

Трамп заявіў, што ёсць добры шанец скончыць вайну, але гэтаму «не спрыяе» карупцыйны скандал ва Украіне10

Колькі каштуе пачаць працаваць дальнабойшчыкам у Еўропе. Спойлер: не танна6

Не вырашылі важных пытанняў: падрабязнасці перамоваў ЗША і Украіны ў Маямі4

Віленскі аэрапорт не працаваў увесь вечар і ўсю ноч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць