Папа Рымскі Францішак пакуль што не плануе наведваць Маскву і Кіеў. Пра гэта ён паведаміў CNN Portugal.

«Цяпер я не магу паехаць, бо пасля паездкі ў Канаду аднаўленне майго калена зацягнулася», — назваў прычыну пантыфік.
Раней Францішак неаднаразова заяўляў пра намер наведаць Расію і Украіну, каб паспрыяць ўрэгуляванню канфлікту.
З просьбай пра візіт да Папы таксама звярталіся ўкраінскія ўлады.
-
«Не каралям!» У ЗША прайшлі маштабныя акцыі пратэсту супраць Трампа. Той адказаў у сваёй манеры
-
Пуцін у размове з Трампам запатрабаваў поўнай здачы Данецкай вобласці ў абмен на перамір’е
-
«Няма ніякіх дзяржаўных грошай, ёсць толькі грошы падаткаплатнікаў». Чым Тэтчэр адрозніваецца ад Наталлі Качанавай
Каментары