Грамадства

У Вільні адкрылася беларускамоўная школа нефармальнай адукацыі. Што прапаноўваюць?

Гэта праект Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча. Стваральнікі назвалі яго «Школка». 

Заняткі ў гуртку. Фота: асабісты архіў 

«Менавіта так, па-сяброўску, каб падкрэсліць, што адукацыя нефармальная. На занятках дзеці нават могуць піць гарбату», — расказвае Паўліна Вітушчанка, куратарка Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча. 

«Школка» пачала дзейнічаць у тэставым рэжыме яшчэ ў 2021-м. 

«Памяшканне мы выйгралі на конкурсе Віленскага самакіравання ў пачатку 2021-га. Літоўцы такім чынам адгукнуліся на вялізную колькасць беларусаў, якія прыехалі, іх патрэбы», — расказвае Паўліна. 

У гурткі прымаюць дзяцей ад 3 да 16 гадоў, навучанне на беларускай мове.

Гурткі ёсць наступныя: «Беларуская мова», «Літоўская мова», «Англійская мова», «Творчыя заняткі графічным дызайнам, ілюстрацыяй і фатаграфіяй», «Тэатральны гурток», «Гурток выяўленчага мастацтва», «Творчая майстэрня», «Робататэхніка», «Вакальны гурток». 

Таксама ёсць група для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, бацькоўскі клуб, моўныя курсы для дарослых.

Малюнак вучня

Навучанне ў школе бясплатнае. 

«У групе для нейра-атыповых дзяцей працуе псіхолаг, якія займаецца з імі інклюзіўнай адукацыяй. У бацькоўскім клубе таксама ёсць псіхолаг, які адказвае на пытанні па выхаванні дзяцей. Напрыклад, пра тое, як расціць дзіця ў эпоху фемінізму, як размаўляць з дзецьмі пра вайну», — кажа Паўліна.

Усяго ў гуртках зараз займаюцца 83 вучні. Выкладчыкаў — 12. 

«Цікава, што ў нас часцяком бываюць экскурсіі. Напрыклад, падлеткаў, якія вывучаюць графічны дызайн павядзем у Wargaming. 

Калі дзіця 3 гады, то, каб яно вучыла беларускую мову, мы прапаноўваем разам з настаўнікам чытаць казкі і гуляць з новымі словамі. Такі файны спосаб прывівання роднай мовы.

Для больш дарослых дзяцей пачынаюцца курсы сур’ёзнейшыя. Напрыклад, для падлеткаў ёсць беларусазнаўства.

Шмат хто з бацькоў скардзіцца, што падлеткаў складана чымсьці зацікавіць. На гэтым курсе яны разнявольваюцца. Плануецца таксама зрабіць курс для падлеткаў пра медыяграматнасць. 

Таксама плануем стварыць гурток на некалькі месяцаў па вывучэнні жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны. У будучыні марым аднавіць скаўцтва», — расказвае Марына Абрамовіч, менеджарка праекта. 

Малюнак вучня

З 2020-га ў Літву пераехала шмат беларускіх сем’яў з дзецьмі. У сувязі з гэтым з’явілася ідэя гурткоў для інтэграцыі ў новай краіне. 

У гуртках выкладаюць настаўнікі, якія з нейкіх прычын былі вымушаны з’ехаць з Беларусі. 

«Напрыклад, ёсць настаўнік англійскай мовы, які працаваў валанцёрам у Афрыцы, харэограф — былая балярына, — расказвае Марына. —

Некалькі фондаў захапіліся нашай ідэяй, таму адукацыя можа быць бескаштоўнай. Але выкладчыкі за сваю працу, канечне, атрымліваюць пэўны заробак. Праца магчымая за кошт нашых спонсараў: Civil Society For Belarus, Beehive. Таксама мы вельмі ўдзячныя за дапамогу Дэпартамэнту нацыянальных меньшасцяў Літвы, Беларускаму дому правоў чалавека імя Барыса Звоскага і Польскаму інстытуту ў Літве». 

Правілы гурткоў

Заняткі праходзяць у выходныя. 

«Мы зрабілі апытанку сярод бацькоў, яны прасілі, каб гэта былі субота і нядзеля. У выходныя тут можна пакінуць дзіця на нейкі час і заняцца сваімі справамі. Ёсць, напрыклад, выпадкі, калі жанчына адна прыязджае з дзіцем у Літву і ёй трэба недзе пакінуць малога, каб вырашыць свае пытанні. 

Цяпер мы працуем над атрыманнем статусу літоўскай інстытуцыі нефармальнай адукацыі. Спадзяемся, што гэта адкрые нам новыя магчымасці», — падсумоўваюць ў «Школцы». 

Больш інфармацыі пра школу на сайце.

Чытайце таксама: 

Аб прэзумпцыі прыемнасці, пераездзе ў Мадрыд і асабістай барацьбе з ботамі. Вялікая размова з Мікітам Монічам

«Добра нам было б, калі дыназаўраў развялі б…» Новы мультверш Андрэя Скурко

«Скарбонка гульняў»: настаўніца стварыла паўсотні настолак па-беларуску для дзяцей i дарослых

Каментары

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць