Грамадства

Незваротныя страты расійскай арміі ва Украіне могуць складаць больш за 90 тысяч чалавек

Незваротныя страты расійскай арміі ва Украіне могуць складаць больш за 90 тысяч чалавек. Пра гэта «Важным гісторыям» паведамілі дзве крыніцы: адна з іх — былы афіцэр расійскіх спецслужбаў, другая — дзейны афіцэр ФСБ.

Да незваротных страт адносяць забітых, тых, хто знік без вестак, памерлых ад ран у шпіталях, а таксама параненых, якія не могуць вярнуцца да ваеннай службы.

Агучаная суразмоўцамі выдання лічба блізкая да звестак, якія на пачатку верасня назваў міністр абароны Вялікабрытаніі. Па словах Бэна Уолеса, ва Украіне былі забітыя больш за 25 тысяч расійскіх салдат. Агульная колькасць страт расійскай арміі брытанскае Мінабароны ацэньвала ў больш чым 80 тысяч чалавек.

Пасля гэтага расійская армія панесла цяжкія страты падчас разгрому пад Ізюмам і адступлення з-пад Лімана і Крывога Рога.

Апошні раз Міністэрства абароны Расіі казала пра страты 21 верасня. Тады міністр абароны Сяргей Шайгу заявіў, што ва Украіне загінула 5937 расійскіх вайскоўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня1

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам33

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА4

У Азербайджане вырашылі закрываць рускамоўныя школы42

Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў здымаць стужку на Гомельшчыну7

«Не магу больш без цябе я». Настасся Рыдлеўская выпусціла больш чым спрэчны кліп11

Як айцішнік легалізаваўся ў Чэхіі: там бан для беларусаў, але ёсць лайфхак5

Польская пракуратура патрабуе пастрожыць прысуд беларусу за шпіянаж

Памілаваны амаль усе анархісты? У тым ліку Наста Лойка?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня1

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць