Улада

ААН адкрые ў Ветцы новую дзіцячую пляцоўку

Гэтаму паспрыялі ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь і Еўракамісія.

Праект ЕС/ПРААН па мінімізацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС адкрывае дзіцячую пляцоўку ў Ветцы (Гомельская вобл.)

5 кастрычніка 2009 году адбудзецца ўрачыстае адкрыццё дзіцячай пляцоўкі ў горадзе Ветка (Гомельская вобласць). У цырымоніі возьмуць удзел Прадстаўнік ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Антоніус Брук, кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Украіне і Беларусі Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра, прадстаўнік Веткаўскага раённага выканаўчага камітэту Віктар Буракоў і іншыя прадстаўнікі мясцовых уладаў.

Рамонт дзіцячай пляцоўкі ў Ветцы абышоўся ў суму каля 18 тысяч даляраў ЗША і ўключаў аднаўленне футбольнага поля, усталяванне забаўляльнага абсталявання (гімнастычных снарадаў, горак, каруселяў і інш.) і агароджы, а таксама рэканструкцыю паркоўкі. На сённяшні дзень гэта адзіная дзейная дзіцячая пляцоўка ў Ветцы, у якой жыве каля 8000 жыхароў, 1,5 тысячы з якіх — дзеці.

Аднаўленне дзіцячай пляцоўкі — першы вынік дзейнасці праекту «Тэрытарыяльна‑арыентаванае развіццё рэгіёнаў, пацярпелых у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС», які з’яўляецца кампанентам сумеснай ініцыятывы «Мінімізацыя негатыўных наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», фінансаванай Еўрапейскім Саюзам і ажыццяўлянай у супрацоўніцтве з Праграмай развіцця ААН. Мэтай праекту з’яўляецца актывізацыя ўдзелу мясцовага насельніцтва ў вырашэнні канкрэтных сацыяльна‑эканамічных праблем у чарнобыльскіх рэгіёнах, а таксама падтрымка найбольш уразлівых слаёў насельніцтва.

Цырымонія адкрыцця дзіцячай пляцоўкі будзе ўключаць у сябе пераразанне стужкі, прэзентацыю праекта і невялікі футбольны матч з удзелам дзяцей. Усе мерапрыемствы адкрытыя для прадстаўнікоў СМІ.

Па дадатковую інфармацыю і пытанні акрэдытацыі, калі ласка, звяртайцеся да каардынатара інфармацыйнай дзейнасці ПРААН у Беларусі Уладзіслава Хількевіча, тэл.(+375 17) 227‑38‑17, маб. (+375 029) 625‑07‑98, e‑mail: [email protected]

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны128

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Мадура прапанаваў пайсці ў адстаўку цягам двух-трох гадоў. Белы дом патрабуе сысці неадкладна11

«Hermes такога не чакаў». Беларускі знаходзяць у «Галантэі» аналагі сумак люксавых брэндаў за смешныя грошы37

Следства прызнала невінаватасць кіроўцы тралейбуса, які на пераходзе збіў пешахода ў Магілёве1

Дзевяць чалавек загінулі ў выніку расійскага ўдару па Цярнопалі1

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads12

Жыхар Брэста перастаў быць шматдзетным бацькам пасля генетычнай экспертызы11

Жах на пяць паверхаў: як жыве і пакутуе самая вялікая камуналка Мінска4

Axios: ЗША і РФ працуюць над сакрэтным планам па Украіне9

Дыверсант на польскай чыгунцы дапусціў дзіўную памылку — падарваў не тую рэйку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны128

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць