У Беларусі атрымалі афіцыйнае паведамленне ад Літвы пра адкрыццё мяжы
Дзяржпагранкамітэт Беларусі атрымаў афіцыйнае паведамленне ад літоўскага боку пра тое, што Літва плануе адкрыць два пункты пропуску — «Каменны Лог — Меднікі» і «Беняконі — Салечнікі». Іх збіраюцца аднавіць у ноч на 20 лістапада, з 01:00 па мінскім часе.

Паведамленне ад літоўскага боку паступіла 19 лістапада праз памежныя прадстаўнічыя каналы.
Беларуская памежная служба заявіла, што гатовая аднавіць прапуск людзей і транспарту на мяжы з Літвой.
У Дзяржаўным мытным камітэце, у сваю чаргу, паведамілі, што таксама гатовыя да аднаўлення руху праз пункты пропуску. Усе змены ўкамплектаваныя, неабходная тэхніка працуе ў нармальным рэжыме.
Увогуле, маўляў, беларускія пункты «Каменны Лог» і «Беняконі» не спынялі працу і будуць працягваць функцыянаваць як звычайна.
Каментары