Вайна

Данілаў: Пуцін змяніў тактыку і ваюе цяпер з цывільным насельніцтвам, а не з вайскоўцамі

Расію і некаторыя іншыя краіны трэба раззброіць, бо яны пагражаюць усяму чалавецтву, мяркуе сакратар Рады бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

«Мы лічым, што калі Расія вырашыць прымяніць тактычную ядзерную зброю, усе краіны павінны будуць паводзіць сябе так, як яны лічаць патрэбным. У той жа час колькасць краін, якія валодаюць так званай «бруднай бомбай», будзе павялічвацца ў геаметрычнай прагрэсіі. Гэта непрымальна», — заявіў Данілаў.

Ён дадаў, што нават краіны, якія выказалі нейтральную пазіцыю ў дачыненні да ўварвання Расіі ва Украіну, могуць стаць аб'ектамі пагроз з боку Расіі, таму РФ і «такія краіны, як Расія» павінны быць раззброеныя.

Данілаў таксама адзначыў, што Пуцін змяніў стратэгію і тактыку, у прыватнасці, «ён ваюе з мірным насельніцтвам, але не з нашымі вайскоўцамі».

«Цяпер у яго новая стратэгія і новая тактыка, новы погляд на вайну, якую ён развязаў. Мы да гэтага гатовыя, таму яшчэ раз заяўляю — ніякія яго «страшылкі» нас не напалохаюць. Мы будзем рухацца наперад і вызвалім усю нашу тэрыторыю ад расійскіх фашыстаў», — рэзюмаваў сакратар РНБА.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда5

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда

Усе навіны →
Усе навіны

Экватарыяльная Гвінея перанесла сталіцу з вострава на мацярык2

Над усёй Грэцыяй закрылі паветраную прастору з-за праблем з сувяззю

ЗША гатовыя пакінуць уладу паплечнікам Мадура, бо «большасць апазіцыі не знаходзіцца ў Венесуэле»13

У Беларусі забаранілі прадаваць піва ў вялікіх бутэльках3

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі8

Інструктар тлумачыць, як магла адбыцца трагедыя з беларускай, якую знесла плынню пад Мурманскам5

Два хлебазаводы сталі выпускаць хлеб з фіялетавай пшаніцы1

Дарадца Ціханоўскай: Пасля змены ўзроўню аховы ўзмацніўся ціск на Офіс з боку рэжыму4

Трамп хоча здабываць нафту ў Венесуэле. Наколькі гэта рэальна і каму яна дастанецца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда5

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць