Вайна

Ад кантракта да гібелі — два месяцы. Журналісты па адкрытых крыніцах падлічылі, колькі расіян загінула ва Украіне

Па стане на 21 кастрычніка «Медыязоне», «Бі-бі-сі» і камандзе валанцёраў сталі вядомыя імёны 7 822 загінулых салдат. Колькасць загінулых вырасла на 638 чалавек з 7 кастрычніка. Найбольшыя страты цяпер нясуць добраахвотнікі.

 Фота: АР

Як мінімум 41 загінулы — гэта мабілізаваныя за апошні месяц. Частка гэтых страт небаявыя: людзі паміралі ў навучальных цэнтрах, на палігонах і ў вайсковых часцях.

Аднак ёсць і тыя, хто загінуў на тэрыторыі Украіны. Іх гібель сведчыць аб тым, што мабілізаваных адпраўляюць на фронт практычна без падрыхтоўкі.

Напрыклад, траіх жыхароў Чэлябінскай вобласці прызвалі з 26 па 29 верасня, 3 кастрычніка яны апынуліся пад Луганскам, а 9 кастрычніка родным пачалі прыходзіць паведамленні пра іх гібель.

Жыхара бурацкага сяла Багдарын Андрэя Пічуева прызвалі 22 верасня, а ўжо 4 кастрычніка ён загінуў «пры выкананні вайсковага абавязку».

Страты сярод атрадаў добраахвотнікаў паказалі самы значны рост з пачатку вайны.

Колькасць пацверджаных стратаў сярод добраахвотнікаў можа стаць супастаўнай са стратамі ў ПДВ і мотастралковых войсках (добраахвотнікі — больш за 800 чалавек, ПДВ і мотастралковыя — больш за 1200).

З улікам затрымкі, з якой даследавальнікі атрымліваюць інфармацыю, можна сказаць, што асноўныя страты ў апошнія паўтара-два месяцы вайны неслі добраахвотнікі. Да іх журналісты адносяць байцоў атрадаў БАРС, «Ахмат», а таксама вайскоўцаў імянных рэгіянальных батальёнаў. Акрамя таго, яны лічаць добраахвотнікамі тых, хто заключыў кароткатэрміновы кантракт з Мінабароны пасля пачатку вайны.

Час ад заключэння кантракта да гібелі, паведамляюць журналісты, складае не больш за два месяцы.

За паўгода вайны ва Украіне загінула больш вайскоўцаў, чым за ўсю другую чачэнскую вайну.

21 верасня, пасля абвяшчэння Пуціным «частковай мабілізацыі», Сяргей Шайгу заявіў, што страты расійскага войска складаюць 5 937 чалавек забітымі. Гэта хлусня: нават па падліках паводле адкрытых крыніц загінулых да таго моманту было больш — а значыць, насамрэч гэтыя лічбы складаюць дзясяткі тысяч.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню21

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Топ-спецыялістку па маркетынгу з МТБанка асудзілі за ўдзел у пратэстах5

Некаторых мужчын называюць «каструльшчыкамі». Хто гэта?15

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд35

У палон трапіў 50-гадовы беларус, які ваяваў за Расію4

Беларускі гінеколаг у Варшаве Ганна Каско ў мінулым месяцы зарабіла $45 тысяч23

Буданаў: Лукашэнка не згаджаецца даваць калідор расейцам12

На гарышчы пад Стоўбцамі знайшлі артэфакты, якія сяляне 60 гадоў таму схавалі ад савецкай улады1

Навукоўцы занепакоеныя: запасы прэснай вады на Зямлі скарачаюцца, а ўзровень акіяну расце4

У Бранскай вобласці УСУ падарвалі мост каля сутыку межаў Беларусі, Расіі і Украіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню21

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць