Грамадства

Жыхара Брэста асудзілі на год калоніі за сторыс пра Лукашэнку і адно слова

16 і 18 лістапада ў Маскоўскім судзе Брэста разглядалася чарговая справа аб «публічнай абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Абвінавачваўся берасцеец Антон Якавук, затрыманы па гэтай справе 29 верасня 2022 года. Да суда ён сядзеў у СІЗА, паведамляе «Вясна».

Пра Антона вядома, што яму 29 гадоў, захапляецца футболам і, мяркуючы па яго сацсетках, заўзее за «Ліверпуль». І мужчына не проста футбольны заўзятар — на яго старонцы можна знайсці фота, дзе Антон сам гуляе на полі. А ў архіўных даных аб матчах можна выявіць, што як мінімум з 2015 па 2019 год ён гуляў за брэсцкі аматарскі клуб «Змена».

На судзе ж гаворка ішла пра інтэрнэт-актыўнасць Антона. Паводле абвінавачвання, мужчына выклаў у сторыс відэа з Аляксандрам Лукашэнкам і суправадзіў яго абразлівым надпісам з аднаго слова. За гэта дзяржабвінавачанне прасіла прызначыць палітвязню 1 год пазбаўлення волі. Суддзя Марына Скалковіч абвясціла прысуд: як і прасіла абвінавачванне, 1 год калоніі агульнага рэжыму.

Падтрымаць палітвязня (грашовым пераводам, лістом) можна па адрасе:

СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 37. Антон Вячаслававіч Якавук

Каментары

Цяпер чытаюць

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы23

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп знайшоў купца для амерыканскіх актываў тыктока1

КДБ даказвае, што ўзлом іх сайта і публікацыя базы даносаў былі часткай іх жа спецаперацыі15

«Бывае, што страчвае прытомнасць». У палітзняволенай Валерыі Касцюговай пагаршаецца стан здароўя

У Мінск зноў прыехала высокая дэлегацыя з Лівіі2

Танкер з нафтай выбухнуў каля берагоў Лівіі пасля заходу ў расійскія парты5

У Расіі зарэгістравалі гібрыд Чабурашкі і Лабубу9

У якіх краінах Еўрасаюза самыя дарагія і самыя танныя прадукты?1

Стан афганскага хлопчыка, якога беларус кінуў на падлогу ў аэрапорце Шарамеццева, палепшыўся1

У КНДР паказалі цырымонію развітання з вайскоўцамі, што загінулі ў Расіі. Удзельнічаў сам Кім Чэн Ын6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы23

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць