Пракуратура Малдовы патрабуе прыгаварыць кіраўнічку Гагаузіі да дзевяці гадоў турмы
У Малдове ў дачыненні да Яўгеніі Гуцул распачатыя дзве крымінальныя справы.

Пракуратура Малдовы запатрабавала прысудзіць кіраўнічку Гагаузіі (башкана) Яўгену Гуцул да дзевяці гадоў пазбаўлення волі, піша «Настоящее время».
У Малдове ў дачыненні да Яўгеніі Гуцул распачатыя дзве крымінальныя справы, цяпер яе судзяць паводле справы, якая тычыцца працы Гуцул у прарасійскай партыі «Шор».
Кіраўнічку Гагаузіі абвінавачваюць у тым, што яна ўдзельнічала ў незаконным фінансаванні партыі, у прыватнасці, вазіла грошы з Расіі ў Малдову з 2019-га па 2022 год. Другая справа звязаная з Гуцулам удзелам у арганізацыі пратэстаў у Кішынёве ў 2022 годзе, дзе яна, паводле звестак следства, адказвала за выплаты людзям, мітынгоўцам каля дзяржаўных устаноў.
У кастрычніку 2024 года Еўрасаюз унёс Гуцул у санкцыйны спіс за «прасоўванне сепаратызму» ў Гагаузіі, «цесныя сувязі з Расіяй», «спробу зрынуць канстытуцыйны парадак» і «пагрозы суверэнітэту і незалежнасці Малдовы».
Гагаузія — аўтаномная вобласць Малдовы з пераважна рускамоўным насельніцтвам. Рэгіён традыцыйна выступае за збліжэнне з Расіяй і супраць інтэграцыі Малдовы ў Еўрапейскі саюз. Паводле вынікаў рэферэндуму, які адбыўся ў лютым 2014 года, больш за 98 працэнтаў удзельнікаў выказаліся за інтэграцыю Малдовы ў Мытны саюз.
Каментары