Камандуючы Абʼяднанымі сіламі УСУ: Украіна рыхтуецца да «адэкватнага рэагавання» на назапашванне сіл у Беларусі
Камандуючы Абʼяднанымі сіламі УСУ генерал-лейтэнант Сяргей Наеў запэўніў, што ўкраінскія вайскоўцы рыхтуюцца да адэкватнага рэагавання на фоне збірання войскаў у Беларусі.
«Сітуацыя ў Паўночнай аперацыйнай зоне зʼяўляецца кантраляванай. На тэрыторыі Беларусі працягваецца назапашванне саюзнай групоўкі войскаў. Мы ўвесь час адсочваем гэтую сітуацыю і рыхтуем нашы сілы да адэкватнага рэагавання. Цяпер пагрозы з боку саюзнай групоўкі [з тэрыторыі Беларусі] яшчэ няма. Праца, якая праводзіцца ў нас, павінна павысіць устойлівасць нашай абароны і адэкватнасць нашага рэагавання на рост гэтай пагрозы», — сказаў Наеў.
Паводле яго слоў, калі ваенная пагроза з боку Беларусі ўзрасце, прадугледжана дапамога дадатковых сіл і сродкаў.
Каментары