Культура

Пчолы бароняць вульляў сваіх

Наталка Бабіна піша пра кнігу лідэра ўкраінскага руху Берасьцейшчыны.

Микола Козловський. Українське відродження на Берестейщині у 80–90-х роках ХХ століття. – Славянск, 2006. – 44 с. Наклад 500 ас.

Наталка Бабіна піша пра кнігу лідэра ўкраінскага руху Берасьцейшчыны.

Маральны закон закладзены ў чалавеку ад нараджэньня – і гэта (нароўні з зорным небам над галавой) больш за ўсё дзівіла Канта. Праўда, ёсьць людзі, пазбаўленыя памянутага маральнага закону, і мы ўсе іх ведаем – але цяпер размова не пра іх.

Мікола Казлоўскі – нязьменны галава Ўкраінскага грамадзка-культурнага аб’яднаньня Берасьцейшчыны – выдаў кніжку пра тое, як арганізоўвалася і працавала, пакуль улады яе не закрылі, гэтая арганізацыя.

І амаль адразу Інтэрнэт, які ведае ўсё, прынёс паведамленьне, што гэтыя самыя цудоўныя ўлады распарадзіліся вярнуць кнігу аўтару з усіх бібліятэк, куды ён яе разаслаў.

На форуме TUT.BY тэма «На якой мове гавораць мясцовыя на Берасьцейшчыне», запачаткаваная яшчэ ў 2003 годзе, была прагледжана больш за 6400 разоў, утрымлівае больш за 700 адказаў і пэрыядычна зноў і зноў выплывае ў першую дзясятку – прычым нават у самыя трывожныя тыдні. Думаю, гэта якраз і сьведчыць пра дзеяньне маральнага закону ўнутры нас. Бо голас крыві – гэта не пусты гук.

Кніга М.Казлоўскага, па сутнасьці, – аповед аб тым, як душылі ягоную арганізацыю ўлады, пачынаючы ад таго моманту, калі ў бурлівыя дні перабудовы яна ўзьнікла. Разганялі пікеты міліцыяй. Не перарэгістроўвалі. Не давалі друкаваць газэту. Затое аблівалі брудам у сваіх газэтах. І галава КДБ Шыркоўскі папярэджваў (што праўда, пацукоў не шукаў). А «ўкраінцы» рабілі, што маглі.

Але ўлады ўладамі, зь імі, зрэшты, усё зразумела. Горка тое, што і менскія дэмакраты ніколі ня тое што не падтрымалі берасьцейцаў-украінцаў, але заўсёды ставіліся да іх варожа. А каб менш выказваліся ў стылі: «У мяне цешча жыве ў Маларыце, там ніхто па-ўкраінску не гаворыць», не выступалі супраць украінскіх школ, украінскіх газэт, украінскіх аб’яднаньняў – то, можа, зараз ня мелі б мільёна зрусіфікаванага насельніцтва. Бо патэнцыял быў немалы.

Ня стаўлю на мэце ў чарговы раз даводзіць, што белае – гэта белае. Але калі ўжо беларускія дэмакраты будуць кіравацца цудоўным лёзунгам «Свабода. Праўда. Справядлівасьць», то хай бы гэта датычыла і праблемаў украінскасьці Берасьцейшчыны... Калі яшчэ не запозна гаварыць пра гэтыя праблемы. Але калі ўжо, ня дай Бог, запозна, то і пра беларускасьць гаворкі ня будзе. Тады сюды, на роўнае вытаптанае поле, можна будзе сьмела перасяліць зь Пецярбургу Скарыну. А памятаеце геніяльныя словы, якія ён напісаў яшчэ да пераезду ў Пецярбург? «Панежа ад прыражэньня зьверы хадзяшчыя ў пустыні знаюць ямы свая, пціцы ведаюць гнёзды свая, пчолы бароняць вульляў сваіх, тако ж і людзі, і гдзе зрадзіліся і ўскормлены суць, к таму месцу вялікую ласку імаюць».

Бы тая скарынаўская пчала, сп.Казлоўскі бароніць вульлі свае, і дай нам усім Бог – і маладым, і старым, і беларусам, і украінцам – ягонай вытрымкі і мужнасьці ў справе абароны месцаў, дзе мы нарадзіліся і ўскормленыя.

Дарэчы, вельмі раю сп.Міколу разьмясьціць свой твор у Інтэрнэце. Гэта дасьць магчымасьць пазнаёміцца зь ім шырокаму колу зацікаўленых і зьвядзе на нішто намаганьні ідыётаў, якія забараняюць бібліятэкам прымаць кнігу. Хай тады падпіраюць кіем гару.

Каментары

Цяпер чытаюць

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы4

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы

Усе навіны →
Усе навіны

«Я хачу яму іх у твар кінуць». Сяргей Ціханоўскі паведаміў, што Святлана казала пра грошы ад Лукашэнкі21

«Знайшлі толькі адзін пачак — выпадкова». З продажу знікла папулярная дзіцячая гіпаалергенная сумесь1

9 жніўня ў Варшаве з'явіцца бел-чырвона-белае падсвятленне8

Паўночны карэец абвязаўся пенапластам і морам уцёк уплаў. Плыў 10 гадзін6

Трамп сустрэнецца з Пуціным, калі той перад тым сустрэнецца з Зяленскім6

У Мінску і ваколіцах пабудуюць новыя жылыя раёны3

Мужчына тачыў нож і загінуў

«Трэба разварочваць аўтобусы». Перавозчыкі дамовіліся змагацца з людзьмі, якія перасаджваюцца на мяжы9

Італія плануе пабудаваць найдаўжэйшы падвесны мост у свеце — у Сіцылію6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы4

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць