Блінкен: Новы пакет вайсковай дапамогі ЗША Украіне ўключае ЗРК Patriot
Новы пакет дапамогі ЗША Украіне ў сферы бяспекі ўключае ў сябе ЗРК Patriot, паведаміў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, абвясціўшы пра выдзяленне Украіне дадатковых 1,85 млрд даляраў. Пра 1 млрд даляраў з гэтай сумы раней паведаміла адміністрацыя Джо Байдэна.

«У адпаведнасці з паўнамоцтвамі, дэлегаванымі прэзідэнтам, сёння я санкцыяную дваццаць восьмую пастаўку амерыканскіх узбраенняў і абсталявання для Украіны са жніўня 2021 года. Гэта пастаўка на 1 мільярд даляраў дасць Украіне больш шырокія магчымасці для супрацьпаветранай абароны і высокадакладных удараў, а таксама гэта дапамога ўключае дадатковыя боепрыпасы і крытычна важнае абсталяванне, якое Украіна так эфектыўна выкарыстоўвае для абароны на полі бою», — гаворыцца ў заяве Блінкена, апублікаванай на сайце Дзярждэпартамента.
Агульная сума вайсковай дапамогі ЗША Украіне з пачатку працы адміністрацыі Джо Байдэна складзе 21,9 млрд даляраў.
«Сённяшняя дапамога ўпершыню ўключае сістэму СПА Patriot, здольную збіваць крылатыя ракеты, балістычныя ракеты малой далёкасці і самалёты на значна больш высокай адлегласці, чым раней перадзеныя сістэмы СПА», — праінфармаваў Блінкен.
«Мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца, каб Кіеў мог працягваць абараняць сябе і быць у больш моцнай пазіцыі за сталом перамоў, калі прыйдзе час», — запэўніў ён.
Цяпер чытаюць
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»
Каментары