Грамадства33

«Рэйкаваму партызану», якому пры затрыманні прастрэлілі калені, прысудзілі 16 гадоў калоніі

Віталю Мельніку прысудзілі 16 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму, паведамляе Dissident.by. Таксама ён мусіць сплаціць 300 базавых штрафу.

Вядома, што мужчына пражывае ў вёсцы Хадакова Мінскага раёна, у яго ёсць маленькае дзіця. Сям'я лічыць, што Віталь не мае дачынення да прад'яўленых артыкулаў, і звязвае яго затрыманне з помстай мясцовага суддзі, а таксама з тым, што раней у Віталя была судзімасць.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Мельніку ставілі ў віну акт тэрарызму (частка 1 артыкула 289 КК), наўмыснае прывядзенне ў непрыдатны стан чыгуначных шляхоў з мэтай акту тэрарызму (частка 4 артыкула 309 КК), абразу Лукашэнкі (частка 1 артыкула 368 КК), незаконныя набыццё і захоўванне агнястрэльнай зброі (часткі 2 і 3 артыкула 295 КК).

Генпракуратура паведамляла, што ў сакавіку ён нібыта падпаліў рэлейную шафу на чыгуначным перагоне Навасады — Барысаў. Прэс-служба ведамства пісала, што пры затрыманні супрацоўнікі міліцыі «абгрунтавана ўжылі агнястрэльную зброю» — стрэлілі па яго нагах з-за «рэальнай пагрозы ўзброенага супраціву». Але больш верагодна, што яго пакалечылі свядома.

Віталь дагэтуль перасоўваецца на мыліцах.

Чытайце таксама:

Людзі года па версіі «Нашай Нівы» — героі, якія хацелі спыніць вайну. Што пра іх вядома?

Каментары3

  • СЛАВА ГЕРОЯМ ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
    22.12.2022
    Прозвiшачам гэтага героя ушануюць вулiцы беларускiх гаражом, а лукашыстау будуць праклiнаць, як гiтлерауцау i сталiнicтау.
  • Бу
    23.12.2022
    СЛАВА ГЕРОЯМ ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!, яму ад гэтага лепей мае стаць?
  • Мойша
    23.12.2022
    СЛАВА ГЕРОЯМ ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!, яму не лягчэй ад гэтага, яму жыць хочацца!!!

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім10

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі8

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў44

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім10

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць