Грамадства

Патрабуецца дапамога валанцёрцы Таццяне Астроўскай, якая была вымушаная эміграваць пасля зняволення

Таццяну Астроўскую затрымалі 9 ліпеня 2021 года ў сувязі з «аперацыяй па ліквідацыі асабліва радыкальна настроеных асоб». Таццяна насіла перадачы палітвязням на Валадарку і адсылала пасылкі тым, хто адбывае пакаранне на «хіміі».

Жанчыну абвінавацілі па двух артыкулах: 357, ч. 1 — «Захоп улады неканстытуцыйным шляхам» і 361, ч. 2 — «Фінансаванне экстрэмісцкіх арганізацый».

301 дзень Таццяна правяла ў СІЗА-1, што на Валадарскага. З іх — 10 сутак у карцары. 6 мая 2022 года змянілі артыкул і меру стрымання. У выніку Таццяне выставілі абвінавачванне па артыкуле 342, ч. 2, выпусцілі пад паручальніцтва і падпіску аб нявыездзе. Дагэтуль жанчына знаходзіцца пад следствам. Суды працягваюцца. У цяперашні час Таццяна знаходзіцца ў бяспецы, але ў вымушанай эміграцыі разам з дзецьмі.

Таццяна мае патрэбу ў падтрымцы для таго, каб рэабілітавацца пасля перажытых рэпрэсій, аднавіць здароўе і пачаць новае жыццё ў іншай краіне. У Таццяны дыягнаставанае парушэнне функцый, звязаных з эндакрыннай сістэмай, якое развілася з-за неадэкватнай замяшчальнай тэрапіі пры адсутнасці шчытападобнай залозы падчас зняволення.

Пасля турмы выявіліся вялікія праблемы з пазваночнікам і бачныя змены яго формы, патрэбнае будзе паўторнае дарагое фізіятэрапеўтычнае лячэнне. Дзіця, якое год не бачыла маці, таксама мае патрэбу ў дапамозе падчас адаптацыі. Сям'я Таццяны загадзя выказвае падзяку кожнаму, хто акажа дапамогу.

Якая сума неабходная?

3500€ — здымная кватэра (850 еўра на месяц); імунна-аднаўляльныя вітаміны; адукацыя дзяцей.

Аказаць дапамогу

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка12

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай2

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка12

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць