Грамадства6666

Ціханоўская заклікала беларусаў абдумаць план дзеянняў на выпадак вайны

«Усё гэта не магло прысніцца нам нават у страшным сне. І ўсё ж гэта здарылася». Дэмакратычны лідар Беларусі звярнулася да беларусаў на выпадак ваенных дзеянняў.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Усё гэта не магло прысніцца нам нават у страшным сне. І ўсё ж гэта здарылася. Пратэсты, рэпрэсіі, збіванне, крызіс, вайна. Мы не маглі прадбачыць гэтых падзей, але навучыліся дзейнічаць у самых складаных сітуацыях. Яны навучылі нас рыхтавацца да горшага і заўсёды клапаціцца пра блізкіх і тых, хто пацярпеў. Мы ўбачылі, што шукаць логіку і пралічваць наступныя крокі тыранаў — бессэнсоўна. Яны не кіруюцца логікай», — піша Святлана Ціханоўская.

«Таму сёння нам з вамі так важна паклапаціцца пра сябе і родных. Не дазваляць сабе лішняй панікі, а выдыхнуць, прымаць рашэнні спакойна. І калі ёсць нешта, што можна зрабіць, каб засцерагчы сябе, — лепей рабіць гэта загадзя.

Пагаварыце з роднымі і сябрамі, абмяркуйце план дзеянняў на выпадак небяспекі. Назапасьцеся наяўнымі грашыма, лепей у валюце, а яшчэ лепей — у розных валютах. Абмяркуйце з дзецьмі правілы паводзін у стрэсавых сітуацыях і базавую бяспеку, можна нават правесці невялікую трэніроўку ў гульнявой форме. Даведайцеся, ці ёсць у вашым раёне памяшканні, у якіх можна схавацца ў выпадку ўдараў з паветра, вызваліце іх ад лішніх рэчаў, пакіньце там мэблю і невялікі запас кансерваў. Праверце хатнюю аптэчку, калі трэба — папоўніце яе неабходнымі сродкамі: бінтамі, бандажамі, сродкамі індывідуальнай абароны, антысептыкамі, антыбіётыкамі, заспакаяльнымі сродкамі і таблеткамі для абеззаражвання вады, а таксама тымі лекамі, якія вам патрэбныя.

Дарагія беларусы, зараз нам як ніколі важна захаваць сябе. Важна не дазваляць сабе застацца ў роспачы і прымусіць сябе адмовіцца ад страху, у які заганяе нас рэжым, а таксама думаць цвяроза. Але падрыхтавацца і скласці сабе план дзеянняў на выпадак надзвычайнага здарэння ніколі не будзе лішнім. Беражыце сябе і адно аднаго», — рэзюмуе Святлана Ціханоўская.

Прэс-сакратар Ціханоўскай патлумачыла, з чым быў звязаны ранішні зварот

Каментары66

  • Олег
    06.02.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Чаркашкварка
    06.02.2023
    Нешта няма нiякiх дзеянняу, акрамя таго як схавацца i засунуць голавы кудысцы
  • Цэ пі
    06.02.2023
    Уся яе праца, уся іх праца звялася да заклікаў. І вось на гэта ЭС акамуляваў больш чым 50 мільёнаў? Проста рука- твар, ды затакія грошы можна было прафісіяналаў панаймаць і ўсе вырашыць!

Цяпер чытаюць

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі15

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Усе навіны →
Усе навіны

У Наваполацку зафіксавалі злавесна-прыгожыя маланкі на захадзе сонца ФОТАФАКТ

Лясныя пажары сёлета знішчылі ў Еўропе тэрыторыю памерам з Люксембург1

Былога футбаліста «Крумкачоў» асудзілі за ўдзел у пратэстах1

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць19

ЗША паказалі ўласны аналаг іранскага дрона-камікадзэ

Лукашэнку далажылі, што камбайны не гатовыя да жніва ў кожнай трэцяй гаспадарцы3

Раскошны паўночнакарэйскі курорт для замежнікаў закрыўся праз тры тыдні пасля адкрыцця1

Сілавікі выпадкова раскрылі, як менавіта правяраюць тых, каго падазраюць у «экстрэмізме». Спаліўся адзін з адказных за гэта13

Еўрасаюз увёў поўную забарону на фінансавыя транзакцыі ў дачыненні да некалькіх банкаў Беларусі78

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі15

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць