Свет44

Завербаваны ГРУ аферыст. Што за літовец рассылаў у ЕС пасылкі, якія загараліся

У Літве ўпершыню затрымалі грамадзяніна краіны, якога афіцыйна абвінавацілі ва ўдзеле ў аперацыі ГРУ на тэрыторыі ЕС.

Адпраўленне небяспечных пасылак з Вільні. Крыніца: WSJ

Грамадзянін Літвы Аляксандрас Шуранавас апынуўся ў фокусе ўвагі міжнароднага расследавання — яго падазраюць ва ўдзеле ў гібрыднай аперацыі расійскай вайсковай выведкі (ГРУ) і ў саўдзеле ў фінансавых схемах, праз якія інвестары ва ўсім свеце страцілі сотні мільёнаў еўраў, піша «Волна». 

Улетку 2024 года Шуранавас пад чужым імем адправіў чатыры пасылкі з запальнічымі прыладамі праз DHL з Вільні ў Германію, Польшчу і Вялікабрытанію. Адна з іх загарэлася проста ў аэрапорце Лейпцыга, яшчэ дзве — у лагістычных цэнтрах пад Варшавай і ў Бірмінгеме. Чацвёртая была перахопленая польскай службай унутранай бяспекі.

Пракуратуры Літвы і Польшчы афіцыйна заяўляюць: атака была арганізаваная ГРУ.

Паводле звестак Міжнароднай групы журналістаў-расследавальнікаў, раней Шуранавас узначальваў польскую кампанію Recyclix — фіктыўнае прадпрыемства, якое абяцала прыбытак ад перапрацоўкі пластыкавых адкідаў. Кампанія дзейнічала як фінансавая піраміда, у якую ўклаліся дзясяткі тысяч інвестараў. З гэтай схемай звязаны грамадзяне Расіі, Латвіі і Украіны, якія дзейнічалі пад выдуманымі імёнамі.

Агульная шкода ад афёры ацэньваецца больш чым у 39 млн еўра.

Пасля краху Recyclix тая ж група стаяла за стварэннем праекта Juicy Fields — яшчэ адной піраміды, якая нібыта інвестуе ў вырошчванне медыцынскай марыхуаны. Інвестары страцілі больш 645 млн еўра.

Шуранавас, паводле расследавання, мог быць падстаўной асобай, выкарыстанай арганізатарамі. Але ён асабіста падпісваў дакументы ад імя Recyclix, а пазней — афармляў адпраўку пасылак з запальнымі прыладамі з DHL-аддзялення ў Вільні.

Відэазапіс з камеры назірання, апублікаваная Wall Street Journal, пацвярджае яго прысутнасць на месцы адпраўкі.

Фігуранты абедзвюх пірамід, паводле звестак следства, былі звязаныя з Расіяй.

Адзін з ключавых удзельнікаў, былы баец ПВК «Вагнер» Ігар Кекшын, цяпер супрацоўнічае са следствам у Іспаніі. Яшчэ адзін — IT-спецыяліст Віталь Маркевіч — пасля пачатку вайны адкрыў пад Пецярбургам завод па вытворчасці дронаў.

Следчыя і журналісты паказваюць: за абедзвюма схемамі, хутчэй за ўсё, стаялі расійскія спецслужбы, якія выкарыстоўвалі гэтыя схемы і для фінансавання, і для вярбоўкі.

Аляксандрас Шуранавас цяпер затрыманы ў Літве. Ён — першы грамадзянін краіны, афіцыйна абвінавачаны ва ўдзеле ў аперацыі ГРУ на тэрыторыі ЕС. Яго справа стала часткай маштабнага еўрапейскага расследавання, каардынаванага Германіяй, Польшчай, Францыяй і Еўраполам. Па ўсёй Еўропе прайшлі ператрусы, канфіскавана абсталяванне, арыштаваныя дзясяткі падазраваных. 

Каментары4

  • Срочно в номер!
    24.04.2025
    Поскольку посылки рассылал гражданин Литвы, который ранее был замечен в аферах вместе с гражданами Латвии, России и Украины, требую немедленно ужесточить санкции в отношении граждан Беларуси проживающих в Литве!
    И если вам покажется мое предложение не логичным, то вы просто не понимаете логику литовских властей и спецслужб.
    Потому ждем новых санкций для беларусов!!!
  • Хаим
    24.04.2025
    Это еще раз показывает, что дело не в национальности человека, а в его делах.
  • Дело в національності
    24.04.2025
    Сумняюся,што гэты "літовец" у стане звязаць па-літоўску хоць пару слоў.

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць