Здароўе66

Мужчына памёр ад «амёбы, якая паядае мозг», заразіўшыся вадой з-пад крана

Мужчына мог заразіцца, прамываючы нос. Калі выпіць ваду, дзе ёсць гэтая амёба, не будзе ніякіх праблем. Але калі яна трапляе ў арганізм праз нос, то можа міграваць уверх да мозга.

Як стала вядома ад прадстаўнікоў органаў аховы здароўя Фларыды, 20 лютага жыхар штата памёр ад амёбы Naegleria fowleri, якую яшчэ называюць «амёбай, што паядае мозг». Інфікаваны ён быў імаверна пры прамыванні насавых пазух вадой з-пад крана.

Naegleria fowleri — гэта мікраарганізм, які выклікае вельмі рэдкую, але звычайна смяротную інфекцыю галаўнога мозга.

Гэтая амёба, якая змяняе сваю форму, звычайна сілкуецца бактэрыямі.

Калі выпіць ваду, дзе ёсць гэтая амёба, не будзе ніякіх праблем. Але калі яна трапляе ў арганізм праз нос, то можа міграваць уверх да мозга.

Амаль усе выпадкі заражэння амёбай Фоўлера фіксаваліся ў Амерыцы і Азіі. У Еўропе было толькі 16 выпадкаў у Чэхіі ў 1962—1965 гадах. Амёба жыве ў вадзе пры тэмпературы ад 25 да 32 градусаў. Калі яна трапляе ў нос, то дабіраецца да мозга па нюхальным нерве.

Трапіўшы ўнутр, амёба літаральна з'ядае клеткі мозга, а таксама выклікае запаленне, што прыводзіць да стану, які завецца неглерыязам, або першасным амёбным менінгаэнцэфалітам (ПАМ). Першыя сімптомы ўключаюць моцныя галаўныя болі, высокую тэмпературу і млосці, якія пасля хутка пераходзяць у такія неўралагічныя праблемы, як курч, галюцынацыі і кома.

З моманту адкрыцця амёбы ў 1960-х гадах у ЗША было зарэгістравана каля 150 выпадкаў ПАМ, штогод рэгіструецца да пяці выпадкаў. Але смяротнасць ад гэтай інфекцыі складае больш за 97% пасля з'яўлення сімптомаў, прычым смерць звычайна наступае на працягу двух тыдняў пасля заражэння.

Гэты апошні выпадак з'яўляецца першым зарэгістраваным выпадкам інфіцыравання N. fowleri ў гэтым годзе і першым выпадкам, звязаным з водаправоднай вадой, які задакументаваны ў Фларыдзе, паведамляе Gizmodo. Гэта таксама першы выпадак у ЗША, зарэгістраваны зімой, калі амёба звычайна ўпадае ў спячку.

Мяркуецца, што большасць выпадкаў заражэння N. fowleri здараецца, калі вада трапляе ў нос падчас купання ў натуральных цёплых прэснаводных асяроддзях, напрыклад, у азёрах. Але амёба можа выжыць у сістэмах пітной вады ці дрэнна хлараваных басейнах. Улады Фларыды кажуць, што яны высвятляюць магчымую крыніцу заражэння вады. Калі яна будзе знойдзена ў мясцовай сістэме водазабеспячэння, сістэму будуць прамываць дэзынфектантамі.

Стадыі жыццёвага цыкла неглерыі Фоўлера. Выява Wikimedia Commons

У ЗША даўно рэкамендуюць не выкарыстоўваць ваду проста з крана для прамывання носа менавіта па гэтай прычыне. Для прамывання пазух рэкамендуецца выкарыстоўваць толькі дыстыляваную або стэрыльную ваду, калі гэта магчыма, а калі вы ўсё ж выкарыстоўваеце ваду з-пад крана, то яе трэба кіпяціць не менш за адну хвіліну. Таксама варта пазбягаць трапляння ў нос вады падчас купання або плавання, асабліва ў азёрах і басейнах.

Каментары6

  • "самый грязный человек на Земле"
    05.03.2023
    94-летний отшельник из Ирана умер после того, как в первый раз за 60 лет помылся. У него был титул «самого грязного человека на Земле

    чистота убивает
  • Сансаныч
    05.03.2023
    Да уж, не повезло чуваку.
    Плавать, получается, тоже опасно... и заглотнуть всякую заразу можно, и через нос в гайморовы пазухи что-то занести с водой 💦🙊
  • зала
    05.03.2023
    Жыў бы ў Мантана - было б усё добра.

Цяпер чытаюць

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м14

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Маці Кацярыны Ваданосавай не вышлюць з Польшчы ў Літву — рашэнне суда5

У Варшаве асуджаны на пажыццёвае забойца беларускі Лізы падаў апеляцыю

Расійскай спявачцы Наока далі штраф за песню Манетачкі. Яна выконвае на вуліцы песні забароненых музыкантаў3

Мабільны аператар life:) рыхтуе рэбрэндынг10

Фонд Карпянкова «Маладая гвардыя» працаўладкоўвае жонак губазікаўцаў. Якія там заробкі?20

У Мінску здаюць зусім разбітую кватэру наогул без нічога. Уладальнік сцвярджае, што рамонт не патрэбны.5

З перасадкай на «Акадэміі навук». Праекціроўшчыкі расказалі, якой можа быць чацвёртая лінія мінскага метро

Студэнта БДЭУ адлічылі за тое, што стаяў спінай да сцяга на лінейцы10

Ілан Маск запусціў «Грокіпедыю» — альтэрнатыву «Вікіпедыі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м14

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць