ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» ў аператыўным рэжыме вывела на ліквідацыю наступстваў снегападу каля 700 адзінак спецтэхнікі. Пра гэта паведаміла БелТА.

Супрацоўнікі мінскага «Гаррамаўтадара» выконваюць асноўную працу па расчыстцы вулічна-дарожнай сеткі, таксама задзейнічана дзевяць адзінак спецтэхнікі ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».
«Асноўныя работы пачнуцца з 6-й раніцы. Ва ўборцы будуць задзейнічаны 1,9 тыс. работнікаў і 48 адзінак тэхнікі. Аднак да раніцы лічбы могуць памяняцца», — удакладніла генеральны дырэктар ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Марына Тоўсцік.
Цяпер у Мінску прыбіраюць снег 700 адзінак спецтэхнікі і 500 работнікаў. Работы вядуцца з суправаджэннем экіпажаў ДАІ.
Каментары