Грамадства1616

Аптычны прыцэл Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну

У 2022 годзе на аўкцыён тры разы выстаўлялі лот па продажы маёмасці вядомага палітвязня Віктара Бабарыкі. Гаворка ішла пра аптычны прыцэл Victory V8 з драпінамі на корпусе, даведалася «Віцебская вясна».

Аптычны прыцэл Бабарыкі на таргі выстаўлялі ў мінулым годзе тройчы.

Першы раз прыцэл прадавалі летась у ліпені. Пачатковы кошт лота складаў 1 400 рублёў. У таргах узялі ўдзел восем чалавек, перамог удзельнік, які прапанаваў суму 5 306 рублёў. Аднак аўкцыён прызналі несапраўдным, бо пераможца не аплаціў пакупку.

Другі раз аўкцыён прайшоў у верасні 2022 года, пачатковую цану на прыцэл знізілі да 1 120 рублёў. У аўкцыёне ўзялі ўдзел сем чалавек, перамагла стаўка 4 599,40 рубля. Але, як і першы раз, лот не аплацілі, аўкцыён не адбыўся.

Трэці раз прыцэл прадавалі летась у лістападзе. У таргах узялі ўдзел 11 чалавек. Лот уцанілі да 840 рублёў, яго прадалі за 3 918,6 рубля, на гэты раз прыцэл аплацілі.

59-гадовы Віктар Бабарыка, які меў быць асноўным канкурэнтам Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, быў арыштаваны падчас выбарчай кампаніі летам 2020-га і пасля быў асуджаны на 14 гадоў за легалізацыю («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам і атрыманне хабару. Ён адбывае пакаранне ў наваполацкай папраўчай калоніі №1 ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У 2021 годзе з малатка сышоў арыштаваны аўтамабіль Ford Fiesta Віктара Бабарыкі.

Каментары16

  • марина-мария
    11.03.2023
    откуда у газпромовского банкира оптический прицел? он же нищий на выборы шел
  • Самняведаючаго
    11.03.2023
    ту(хл)пая рыба, калісьці казалі што снайпер уратуе Беларусь, снайпера пасадзілі ў вязніцу, прылада засталася, вось і прадалі яе. Можа цяпер выставяць на аўкцыён і вінтоўку, але я вельмі сумняюся.
  • ром
    11.03.2023
    Прадали, а затым задумалися)))) а можа прадали з надеяй??))

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас19

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Ці паспеюць беларускія спартоўцы адабрацца на Зімовую Алімпіяду?

«Я глыбока паважаю беларусаў, з якімі служу». Гутарка з амерыканскім медыкам палка Каліноўскага1

Беларусаў эвакуявалі са Шры-Ланкі, дзе бушуе цыклон1

Памерла 39‑гадовая ілюстратарка, якая ў 2020 годзе стварала стыкеры ў падтрымку рэпрэсій і АМАПу63

Пасольствы Францыі і Швейцарыі зрабілі адвэнтавы каляндар проста са сваіх вокнаў5

У Мінску вырашаюць пытанне з пусткамі ў Каменнай Горцы і Дамброўцы — замест іх могуць з'явіцца паркоўкі1

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас19

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць