Здарэнні1515

Качагар забіў жонку і хацеў спаліць цела, але калега выклікаў міліцыю. Пакуль тыя ехалі, качагар павесіўся

Як стала вядома «Нашай Ніве», у душных дэкарацыях вясковай кацельні ў Докшыцкім раёне разгарнулася трагедыя, вынікамі якой сталі два трупы, тры сіраты і пакалечаная псіхіка адзінага сведкі. 

Качагарка ЖКГ Крулеўшчыны стала месцам трагедыі

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад знаёмых з гісторыяй, драма разгарнулася ў кацельні мястэчка Крулеўшчына ў Докшыцкім раёне. 

Качагарка належыць мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадарцы «Докшыцы-камунальнік».

Узровень заробкаў работнікаў у правінцыйнай арганізацыі невысокі, таму працаваць нярэдка ідуць кадры з адпаведнымі жыццёвымі каштоўнасцямі. 

Вось што кажуць знаёмыя з абставінамі трагедыі. 

«Адзін з работнікаў кацельні, 43-гадовы Ю. (імя і прозвішча мы не называем з этычных прычын), прыйшоў на работу ў начную змену ўжо нападпітку, паспеўшы да таго атрымаць пратакол ад участковага за п'янку ў публічным месцы. Але на працу яго ўсё адно дапусцілі — начальству даводзіцца заплюшчваць вочы, бо сітуацыя такая, што працаваць там у такіх умовах і за такія заробкі, уласна, больш няма каму», — кажа наш суразмовец.

«Падчас начной змены да Ю. на работу прыйшла яго 39-гадовая жонка А. Імаверна, каб працягнуць пачатае дома. Выпівалі яны толькі ўдваіх ці разам з калегам Ю. па кацельні — гэтага не ведаю. Сварыліся.

Але сэнс у тым, што калега заснуў, і пакуль ён спаў, Ю. ў час сваркі задушыў жонку, а цела, п'яны, вырашыў спаліць у печцы кацельні. У нейкі момант, калі ён спрабаваў гэта зрабіць, прачнуўся калега, залямантаваў і выскачыў з памяшкання, каб выклікаць міліцыю.

Калі міліцыя прыехала, Ю. ўжо быў нежывы — павесіўся, пакінуўшы запіску з просьбай пахаваць яго разам з жонкай», — паведамілі нам абставіны знаёмыя з сітуацыяй.

Пахавалі іх у розных вёсках, на радзіме кожнага з іх.

У пары засталося трое дзяцей — малодшая ў трэцім класе, дваім старэйшым 16 і 17 гадоў. 

* * *

Удакладненне. У пачатковай версіі артыкула быў няправільна названы ўзрост людзей.

Каментары15

  • Каштоўна
    30.03.2023
    А што за "адпаведныя каштоўнасці" адпавядаюць нізкаму заробку? Кацельная - гэта не прастытуцыя і не амап. Можа і дворнікі ў вас быдла, выхавацелі ў дзіцячым садку, настаўнікі.. у каго там яшчэ нізкія заробкі? Толькі казкі пра "святых айцішнікаў" з высокімі заробкамі і высокімі маральнымі каштоўнасцямі мне не расказвайце пліз.
  • Lnctsfjohs
    30.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • гэта Бедарусь
    30.03.2023
    адна я заўважыла параллелі - мястэчка Крулеўшчына і ю.?

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?19

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах13

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць24

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць