Свет66

Расія не будзе размяшчаць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, таму што гэтага не дазволіць Кітай — Данілаў

Расійская Федэрацыя можа размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі толькі ў выпадку, калі Кітай дасць адпаведны дазвол Пуціну, а КНР такога дазволу, хутчэй за ўсё, не дасць. Пра гэта «Суспільнаму» заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў.

Cакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў. Фота: danilov.oleksiy / Facebook

«Магу сказаць, што ніякага размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі не будзе і быць не можа, пакуль Кітай не дасць дазвол Пуціну размясціць там ядзерную зброю. Ці дасць Кітай дазвол Пуціну размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі? Я больш чым упэўнены: не», — сказаў Данілаў.

Ён адзначыў, што ні Кітаю, ні Расіі не патрэбна ядзерная зброя на тэрыторыі Беларусі, а заявы прэзідэнта РФ — гэта проста шантаж, каб амерыканцы пагадзіліся як мага хутчэй пайсці на нейкія перамовы, пагадзіліся спыніць вайну на ўмовах Расіі.

Са слоў сакратара Рады нацыянальнай бяспекі, расіяне не хочуць далейшай эскалацыі канфлікту, а хочуць як мага хутчэйшага яго спынення.

«Гэта такая тупая гульня Расіі, якая ўвесь час накіравана на тое, каб прымусіць амерыканцаў, англасаксаў ісці на перамовы з расіянамі менавіта па нашым кейсе», — дадаў Данілаў.

Раней Кітай у ААН ужо выступаў за забарону на перадачу ядзернай зброі іншым краінам.

Каментары6

  • конь
    02.04.2023
    Гульня Расіі накіраваная на тое каб прымусіць амерыканцаў да чаго колечы дурная, яшчэ дурнейшая за яе гульня Украіны "Не дражніць Лукашэнку".
  • Жвір
    02.04.2023
    Данілаў не бярэ ў разьлік сучасную ступень ідыятызму Пуціна... Ад напаўздохлага напалеёнчыка можна чакаць зусім нелягічных крокаў. Не зьдзіўлюся, калі ён раптам адрэжа сабе вуха ці, напрыклад, у запале адпілуе сабе нагу. Што ўжо пра тую зброю казаць...
  • Vалик
    02.04.2023
    А я уверен, что все наоборот согласовано с Китаем. Сначала визит АГЛ в Пекин, потом визит Си в Кремль. И вдруг, фигась, и такая новость. А стоны Китая по поводу неразмещения ЯО в других странах это так, театральная игра на публику. Они же типа, прям за мир и все такое. На самом деле это совместная многоходовочка правительств 3-х стран и цель ее - еще раз прощупать реакцию Запада на угрозу ядерным оружием. Китай активно готовится к столкновению за Тайвань и изучает любой опыт.

Цяпер чытаюць

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка13

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх28

Трамп увёў удакладненыя пошліны ў дачыненні да дзясяткаў краін3

У абноўлены санкцыйны спіс трапіў шэраг тавараў бытавой хіміі. Што нельга будзе ўвозіць?24

Мінскае «Дынама» вылецела з еўракубкаў4

Памёр акадэмік Аляксей Мацвееў1

Беларуская спявачка Б'янка ў Крыме: «Хай цяпер усе даведаюцца, як адпачываюць рускія» ФОТАФАКТ46

Еўропа ўсё больш схіляецца да дацкага падыходу ў міграцыйнай палітыцы, які раней крытыкавалі5

«Нёман» выйшаў у 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый2

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка13

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць