Грамадства22

Паручальнікаў журналістак Tut.by аштрафавалі на 18500 рублёў кожнага

Паводле прысуду Мінскага гарадскога суда, трое паручальнікаў журналістак Tut.by Вольгі Лойка і Алены Таўкачовай мусяць выплаціць дзяржаве па 500 базавых велічынь кожны.

Сёння ў Мінскі гарадскі суд на падставе артыкула 134 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (парадак накладання грашовага спагнання і звароту закладу ў даход дзяржавы) выклікалі трох паручальнікаў Вольгі Лойка і Алены Таўкачовай: дэпутата Валерыя Варанецкага, палітолага Яўгена Прэйгермана і бізнэсмена Аляксандра Швеца.

Усіх траіх аштрафавалі на 500 базавых велічынь (18 500 рублёў) кожнага, згодна з артыкулам 121 КПК (асабістае паручальніцтва). Гэта максімальная сума пакарання, якую прадугледжвае артыкул.

Агулам паручальнікі мусяць выплаціць дзяржаве 55 500 рублёў — больш за 18,5 тысячы даляраў.

Чытайце таксама:

У суд выклікалі людзей, што паручыліся за журналістак Tut.by, якія з'ехалі за мяжу

Каментары2

  • даведка
    10.04.2023
    Классная бизнес-схема: получи нужные показания на камеру БТ, выпусти, позволь сбежать и ещё денег стряси.
  • Проста жыхар
    10.04.2023
    О, гэта той самы макееўскі Прайгерман? Калі ён паручальнікам абвінавачаных па справе тутбая стаў, то гэта сапраўды неспадзяванка. А, Варанецкага, падобна, ужо ня будзе ў наступным скліканні "палаткі".

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне3

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы7

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа10

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне19

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне3

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць