Грамадства

Сярод затрыманых падчас аблавы ў Гомелі — вядомы сталічны рэйвер

Яго вінавацяць у ахвяраваннях на «Байсол» і падпісках на «экстрэмісцкія» рэсурсы. 

Фота: 34mag.net, старонкі «Укантакце» затрыманых і тэлеграм-канал ГУБАЗіКа

Сёння ГУБАЗіК паказаў шасцярых затрыманых у Гомелі за апошні час. Адным з затрыманых аказаўся 33-гадовы Павел Данкаў — стваральнік рэйв-праекта «МЕЧТА», які выступае пад псеўданімам Morgotika.

Павел Данкаў. Фота: ягоная старонка «Укантакце»

Данкаў скончыў факультэт міжнародных адносінаў БДУ, але займаўся арганізацыяй вечарын з 2011 года. У лютым 2016-га ён стварыў праект «МЕЧТА», пад дахам якога арганізоўваў рэйв-вечарыны — у Мінску яны часта праходзілі на Кастрычніцкай вуліцы. Апошняя вечарына праекта прайшла паўгода таму ў Гомелі.

Яго вінавацяць у ахвяраваннях на «Байсол» і падпісках на «экстрэмісцкія» рэсурсы.

Яшчэ адным затрыманым стаў 24-гадовы гомельскі фатограф Павел Буланаў

Павел Буланаў. Фота: ягоная старонка «Укантакце»

Хлопец рабіў шмат фота і для дзяржаўных прадпрыемстваў: да прыкладу, для кнігі да 20-годдзя «Магілёўаўтадора» або выдання да 50-годдзя Мінскага маторнага завода. Таксама Павел захапляецца падарожжамі па Беларусі, асабліва на ровары, аматар рыбалкі.

Яго вінавацяць у тым, што ён «распаўсюдзіў экстрэмісцкую сімволіку».

Трэцім вядомым затрыманым стаў 22-гадовы Ігар Ступакоў з Буда-Кашалёва.

Ігар Ступакоў. Фота: канал ГУБАЗіКа

Ігар — сірата. Вядома, што ён мае катэгорыю кіроўцы С і ў 2019-м шукаў працу кіроўцам. Чым ён займаецца цяпер — невядома.

Яго вінавацяць у «падпісцы на экстрэмісцкі тэлеграм-канал» — у сюжэце ГУБАЗіКа паказваецца скрыншот з канала «Чай з малінавым варэннем».

Яшчэ аднаго затрыманага, імя якога невядомае, вінавацяць у тым, што ён у 2020-м напісаў каментар, сутнасць якога зводзіцца да таго, што людзям варта пратэставаць.

Невядомы, якога вінавацяць у падпісках на «экстрэмісцкія» чаты і пакіданні там каментара

Імёны астатніх дваіх мужчын, паказаных у відэа, таксама невядомыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння2

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал7

Нахабныя страсальшчыкі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку2

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў10

Грузія пастрожыць правілы знаходжання замежнікаў, ажно да выдварэння1

Каго часцей за ўсё кусаюць камары? Даведаліся ў вучонага1

Жанчыну не пусцілі ў рэстаран «Паедзем, паядзім» з дзіцём, якое заснула ў вазку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння2

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць