Грамадства3232

«Людзі прывыклі жыць у камфорце, цывілізавана, прыгожа». Вальфовіч патлумачыў, навошта Беларусі ядзерная зброя

Размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі — адзін з крокаў стратэгічнага стрымлівання, заявіў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА.

Вальфовіч наракае, што «на тэрыторыі сумежных краін, на тэрыторыі перш за ўсё Польшчы, — да 4% ВУП адводзіцца на патрэбы абароны».

«Ствараецца, па вялікім рахунку, наступальная групоўка, гэта бачна няўзброеным вокам. Каб астудзіць гэтыя галовы, Беларусь, вядома, можа пайсці гэтым жа шляхам, і эканоміку перанакіраваць на вайсковыя патрэбы, пачаць павялічваць і разгортваць Узброеныя сілы да колькасці ваеннага часу, але гэта ляжа вялікім цяжарам на эканоміку, на дабрабыт грамадзян, насельніцтва Беларусі. Людзі прывыклі жыць у камфорце, цывілізавана, прыгожа.

Дык вось адным з элементаў, скажам так, стратэгічнага стрымлівання ў ваенным плане, вядома, з'яўляецца тактычная ядзерная зброя», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Вальфовіч сцвярджае, што гэта Захад не пакінуў Беларусі іншага выйсця. «Хоць, выводзячы ў 1990-я гады ядзерную зброю з Беларусі, Захад, перш за ўсё Злучаныя Штаты Амерыкі, гарантаваў забеспячэнне бяспекі, адсутнасць якіх-небудзь санкцый у дачыненні да Беларусі, — перадаў наратывы прапаганды дзяржсакратар Рады бяспекі. — Сёння ўсё парушана, таму размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — гэта адзін з крокаў стратэгічнага стрымлівання».

Вальфовіч мяркуе, што «чырвоныя лініі» на Захадзе не пяройдуць, не патлумачыўшы, што мае на ўвазе. Але як што, дык Вальфовіч гатовы да прымянення ядзернай зброі. 

«Таму што прымяненне нават тактычнай ядзернай зброі прывядзе да незваротных наступстваў. Гэта будзе, вядома, крайні крок. Але крок, апраўданы для таго, каб абараніць нашу краіну. Нам чужога не трэба, але сваё мы ніколі не аддадзім», — сказаў ён. 

25 мая міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы, якімі вызначаецца парадак размяшчэння ў нашай краіне расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі. Шайгу пры гэтым падкрэсліў, што кантроль за зброяй, а таксама прыняцце рашэнняў аб прымяненні застаюцца за Расіяй.

Каментары32

  • Mar
    28.05.2023
    Ну да, люди привыкли комфортно жить. Но чтобы они не расслаблялись, запустим к ним неуправляемых дикарей с ядерной дубиной.
  • Беларус
    28.05.2023
    "прымяненне нават тактычнай ядзернай зброі прывядзе да незваротных наступстваў. Гэта будзе, вядома, крайні крок. Але крок, апраўданы для таго, каб абараніць нашу краіну"

    Нашу краiну гэта якую краiну? вашу Расею? Злачынец Вальфовiч прамым тэкстам кажа што гэта прывядзе да незваротных настустваў, але гэты наступствы будуць для Беларусi. Па Беларусi нанясуць ядзерны ўдар.

    Вальфовiч патлумач, як гэта абаронiць НАШУ краiну??
  • Атомщик
    28.05.2023
    Вольфович, ты адекватный?! Скорее нет...

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць