Навука і тэхналогіі

Навукоўцы пабудавалі гіганцкі буфет з пахам чалавека, каб даведацца, як нас знаходзяць камары

Камары, відаць, аддаюць перавагу пэўным чалавечым пахам перад іншымі: гэта выявіў унікальны эксперымент.

камар
Фота: vecteezy

Мноства даследаванняў спрабавалі высветліць, як самкі крывасосных камароў знаходзяць і абіраюць людзей, якімі яны хочуць пасілкавацца. Конар Макмэніман, навуковы супрацоўнік Johns Hopkins Bloomberg School of Public Health’s Malaria Research Institute, у партнёрстве з даследчыкамі з Macha Research Trust у Замбіі вырашыў стварыць больш натуралістычную абстаноўку для сваіх эксперыментаў.

«Калі мы знаходзімся ў лабараторыі, большасць даследаванняў, якія выкарыстоўваюцца для вызначэння пераваг у нюху камароў, праводзяцца ў вельмі малых маштабах, у невялікіх скрынях аб'ёмам каля 0,5 кубічных метраў або менш, — кажа спадар Макмэніман у каментары для Gizmodo. — Для даследавання ў Замбіі мы выкарысталі канструкцыю пад назвай паўпалявая лётная клетка — экранаваную структуру аб'ёмам каля 1000 кубічных метраў, што прыкладна ў 2000 разоў перавышае аб'ём, які выкарыстоўваецца для звычайных лабараторных тэстаў».

Клетку абсталявалі спецыяльнымі грэлкамі, якія маглі награвацца да тыповай тэмпературы скуры чалавека. На гэтых месцах каманда заваблівала камароў, вылучаючы розную колькасць вуглякіслага газу і чалавечы пах. На шчасце, людзі-добраахвотнікі былі ў бяспецы, бо іх пах паступаў з аднамесных намётаў, у якіх знаходзіліся валанцёры. У якасці паддоследнага даследчыкі выкарысталі чалавекалюбівага і вядомага пераносчыка малярыі пад назвай Anopheles gambiae.

Велізарны памер маскітнай арэны дазволіў камандзе параўнаць пахі адразу шасці людзей (у адрозненне ад звычайных двух, якія выкарыстоўваюцца ў падобных параўнальных даследаваннях), а таксама дазволіла ўбачыць, як камары будуць паляваць уначы, якраз калі яны і любяць сілкавацца. Ноччу каля 200 камароў выпускалі ў клетку, дзе іх актыўнасць адсочвалі інфрачырвонымі камерамі.

Даследчыкі выявілі, што адно толькі цяпло чалавечага цела не вабіць камароў. Калі да цяпла дадаваўся вуглякіслы газ, насякомыя рабіліся больш зацікаўленымі. Але з трох фактараў (цяпло, СО2 і пах) менавіта пах цела быў найбольш прывабным для крывасмокаў.

Пры гэтым камары мелі сваіх відавочных фаварытаў сярод людзей. І ў асобных пахах асобных людзей каманда вызначыла хімічныя кампаненты, якія неймаверна прываблівалі або адштурхоўвалі.

Самы прывабны для насякомых чалавек меў пах з падвышаным утрыманнем шэрагу лёгкіх карбонавых кіслот, а таксама іншага хімічнага рэчыва пад назвай ацэтаін, якое, верагодна, выпрацоўваецца мікрабіёмам скуры. А вось высокі ўзровень у арганізме рэчыва пад назвай эўкаліптол можа быць выдатным стрымліваючым фактарам супраць крывасмокаў

Цалкам верагодна, што чалавек з павышаным узроўнем эўкаліптолу еў прадукты, багатыя гэтым хімічным рэчывам, напрыклад травы і спецыі, кажуць аўтары. Але таксама магчыма, што ён выкарыстоўваў і іншыя прадукты, якія змяшчаюць яго: зубную пасту і вадкасць для паласкання рота.

Як звычайна бывае ў падобных даследаваннях, навукоўцы кажуць, што патрэбныя дадатковыя доследы, каб пацвердзіць вынікі каманды. Цягам наступных некалькіх гадоў яны плануюць правесці больш маштабныя эксперыменты ў Замбіі, у якіх возьмуць удзел больш за 100 чалавек. У ЗША каманда будзе спрабаваць лепш зразумець усю бібліятэку хімічных рэчываў, якія можна знайсці ў нашым паху. Яны спадзяюцца ў канчатковым выніку пабудаваць падобную выпрабавальную пляцоўку ў ЗША для вывучэння мясцовых камароў, якія распаўсюджваюць хваробы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»6

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў9

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне18

Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом2

«Дорага і няякасна». Беларусы скардзяцца на няякасны абутак ад «Белвеста» і праблемы з вяртаннем грошай7

Еўрасаюз выдзеліў грошы на падтрымку «Радыё Свабода»4

Рубіа: Трамп не пайшоў ні на якія саступкі Пуціну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»6

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць