Культура1313

Вера Палякова-Макей расказала, колькі ў ТЮГу спектакляў на беларускай мове

Вера Палякова на прэс-канферэнцыі ў Пецярбургу з нагоды абменных гастроляў Беларускага ТЮГа распавяла, што Тэатр юнага гледача — гэта «тэатр для ўсіх», што там плануюць больш спектакляў па-руску, а таксама хочуць паставіць спектакль для дарослых, піша «Народная Воля». 

Вера Палякова. Скрыншот эфіру АНТ

Вера Палякова хоча, каб у афішы ТЮГа было па 50 працэнтаў спектакляў на беларускай і рускай мовах.

«Я яшчэ юны дырэктар Тэатра юнага гледача, год і два месяцы як займаю гэтую пасаду, — распавяла Вера Палякова на прэс-канферэнцыі ў Пецярбургу.

— Мы сябе пазіцыянуем як тэатр для ўсіх. У нас ёсць спектаклі для самых маленькіх 0+, ёсць спектаклі 16+, і 18+ мы плануем паставіць спектакль.

Паводле яе, у афішы тэатра каля 20 дзіцячых спектакляў, з іх 15 — на беларускай мове, 5 — на рускай, і 10 вячэрніх спектакляў, з іх 5 — на беларускай і 5 — на рускай мове.

«Але ўвогуле мая ідэя вывесці Тэатр юнага гледача горада Мінска на такую ​​моўную гісторыю, каб было 50 працэнтаў спектакляў на беларускай мове і 50 працэнтаў спектакляў на рускай мове, бо ў нас у краіне дзве дзяржаўныя мовы», — сказала яна.

І мне хацелася б, каб у наш тэатр маглі прыходзіць не толькі тыя, хто ведае беларускую мову, але і госці нашага горада, якім, магчыма, больш прыемна або больш цікава глядзець спектаклі на рускай мове».

Вера Палякова распавяла, што ў Беларусі ёй прапанавалі на выбар тры тэатры — любы з іх яна магла ўзначаліць. Але яна выбрала менавіта ТЮГ:

«Я выбрала самы няпросты тэатр, які быў у нейкай стагнацыі пасля пандэміі. Для мяне гэта таксама выклік. Мне хацелася ўзяць тэатр, якому складаней за ўсё ўстаць на ногі. 

Мне прыемна, што ў нас пра ТЮГ гавораць усюды, удвая прыемна, што гавораць не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за яе межамі. І ўсе, хто да нас прыязджаў і да каго мы прыязджалі, жадаюць працягваць з намі супрацоўніцтва. Я вельмі люблю гасцей, я вельмі гасцінная гаспадыня…»

У найбліжэйшы час у ТЮГу з'явіцца спектакль па Шэкспіру — пастаноўка будзе зроблена ў супрацоўніцтве з Арменіяй.

Раней у афішы была пастаноўка «Рамэа і Джульета», але, як распавяла Палякова, «спачатку зацяжарыла Джульета, а потым пакінуў тэатр Рамэа».

«Так бывае, гэта жыццё», — кажа Палякова-Макей.

Вера Палякова зазначае, што падзеі 2020 года змянілі тэатральнае жыццё: 

«Мы не можам гэтага адмаўляць, гэта ёсць. Мы зараз аднаўляемся пасля таго, што адбылося ў нашай краіне».

«Я лічу, што ТЮГ — адзін з самых модных тэатраў сёння ў Беларусі, — кажа Палякова. — Да нас прыходзіць сталі не толькі дзеці.

За год і два месяцы мы выпусцілі восем прэм'ер, і яшчэ чатыры наперадзе да канца года. Мы працуем у вар'яцкім рэжыме. Як толькі я зразумею, што тэатр моцна стаіць на нагах, я магу расслабіцца ў плане прыцягнення гледача…

Была праблема ў тым, што агульная запаўняльнасць залы да майго прыходу была 26,7 працэнта, і адны з самых нізкіх заробкаў у рэспубліцы! Мая галоўная задача за гэты час была сабраць каманду і даць ёй магчымасць зарабіць, каб яны маглі больш-менш годна жыць кожны месяц. І абнавіць рэпертуар…»

Палякова кажа, што ёй не хацелася б нешта разбураць, яна «хацела б адрадзіць тое, што было». 

«ТЮГ быў першым тэатрам, куды я размеркавалася пасля Акадэміі мастацтваў, — распавядае Вера Палякова. — Так здарылася, што я была адной з лепшых студэнтак на курсе, ужо іграла некалькі галоўных роляў у нацыянальным Рускім драматычным тэатры імя Горкага, і ўсе былі ўпэўненыя, што па размеркаванні патраплю менавіта туды.

Але я дала маху, бо зацяжарыла і праз два месяцы пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў нарадзіла дзіця. І галоўны рэжысёр таго тэатра, дзе я ўжо працавала, не даслаў на мяне размеркаванне менавіта з гэтай прычыны. 

А мой паважаны педагог Андрэй Андросік даслаў, і я патрапіла на 90 дзён у ТЮГ. Я там адпрацавала ўсяго 90 дзён, потым паступіла ў аспірантуру, стала выкладаць і вярнулася ў Рускі тэатр.

Прайшло шмат гадоў з таго часу і я вярнулася ў ТЮГ, але ўжо як дырэктар.

Я лічу, што трэба абавязкова захоўваць традыцыі, якія ёсць у тэатры. Але ёсць рэчы, якія трэба паляпшаць. І трэба ісці ў нагу з часам… Адна з маіх глабальных ідэй на пачатак наступнага года — да 3 лютага, да дня памяці Андрэя Андросіка і аднаго з лепшых драматургаў сучаснасці Аляксея Дударава аднавіць спектакль «Палачанка», які з вялізным поспехам ішоў у ТЮГу 20 гадоў таму. Мне хацелася б аддаць даніну памяці гэтым людзям, таму што пры Андросіку ТЮГ грымеў не толькі ў нашай краіне, але і ў замежжы…

Я той дырэктар, які адмаўляецца ад мастацкага кіраўніка. Наўмысна. Я 20 год адпрацавала ў тэатры пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка.

Мастак праводзіць сваю рэпертуарную палітыку, а дырэктару бывае потым вельмі складана прадаваць тое, што здаецца мастацкаму кіраўніку патрэбным для тэатра і рэпертуару. Я за тое, каб быў эфектыўны менеджар, які будзе запрашаць тых рэжысёраў і ствараць тыя праекты, якія дапамогуць тэатру выйсці на пэўны фінансавы ўзровень.

Можа, праз нейкі час я зразумею, што мне патрэбны галоўны рэжысёр. Але пакуль спраўляюся сама», — сказала яна. 

Каментары13

  • Тэкля
    05.06.2023
    Дала маху, што аж зацяжарыла.... Цікава...
  • дочка Максима Дизайнера
    05.06.2023
    ганьба
  • mikola
    05.06.2023
    zonka Makeja ? Ni padobna na udavu....

Цяпер чытаюць

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну22

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Наталля Раманская1

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ13

«Было падобна, што пачаўся паўнавартасны кантроль». Усіх, хто ехаў з Беларусі ў Расію і назад, правяралі вайскоўцы10

«Здарова, б*я». У сеціва трапіў дзіўны варыянт віншавальнага ВІДЭА акупацыйнага чыноўніка5

Чаму Лукашэнка хавае пазашлюбную дачку. Тлумачыць Ментусава19

«Баюся, ноччу могуць пачацца марадзёрствы». Беларусы Іспаніі і Партугаліі расказалі, як перажываюць глабальны блэкаўт5

У Гомелі «Рускі дом» пад маўчанне ідэолагаў масава раздае георгіеўскія стужкі5

«Я кажу за Пуціна, ведаючы яго характар». Яшчэ адно выказванне Лукашэнкі аказалася пшыкам14

Прычынай аварыі на еўрапейскіх электрасетках магла стаць рэдкая атмасферная з'ява1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну22

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць