Каля першай гадзіны ночы 7 чэрвеня на лінію «102» паступіла паведамленне, што пад таварны цягнік на станцыі «Мінск-Усходні» ўпаў мужчына.

53-гадовы жыхар Барысава знаходзіўся на платформе ў стане алкагольнага апʼянення. Скрын відэа
Як піша прэс-служба сталічнай міліцый, 53-гадовы жыхар Барысава знаходзіўся на платформе ў стане алкагольнага апʼянення, страціў раўнавагу, і паветраны паток ад цягніка зацягнуў яго пад грузавы састаў.
Супрацоўнікі выклікалі хуткую дапамогу. Мужчыну з траўмай нагі даставілі ў бальніцу.
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары