Грамадства77

Украінскія памежнікі высмеялі вучэнні Беларусі на поўдні

Украінская памежная служба ацаніла фатаграфіі беларускіх сіл спецыяльных аперацый падчас вучэнняў каля мяжы з Украінай.

Баец ССА Беларусі падчас вучэнняў каля мяжы з Украінай. Фота: ДПСУ

Мінабароны Беларусі 7 чэрвеня апублікавала фатаграфіі вучэнняў байцоў Сіл спецыяльных аперацый на мяжы з Украінай, якія «гатовы да любых варыянтаў развіцця падзей».

Аднак усё ж адзін варыянт развіцця падзей беларускія ССА відавочна ўпусцілі: страляць з вінтоўкі, гледзячы ў зачынены накрыўкай прыцэл, наўрад ці эфектыўна.

Якраз гэтую заўвагу зрабіла Украінская памежная служба (ДПСУ), каментуючы чарговыя беларускія вучэнні каля сваёй мяжы.

«Беларускае Мінабароны паказала, як іх сілы спецыяльных аперацый узмацняюць паўднёвую мяжу Беларусі», — напісала ДПСУ ў сваім тэлеграм-канале, прыклаўшы адну з фатаграфій беларускага байца ССА з закрытым прыцэлам і суправадзіўшы гэта смешным смайлікам.

Нагадаем, што пакуль Украіна вядзе жорсткую абарончую вайну супраць Расіі, на ўкраінска-беларускай мяжы адбываецца супрацьстаянне крыху іншага характару, якое ўключае ў сябе рэгулярныя вучэнні, паказ прапагандысцкіх відэа і білбордаў, а таксама спаборніцтвы, чый боршч лепшы.

Каментары7

  • Axel Justas
    08.06.2023
    Эннот, дык а навошта такую ідыёцкую фотасесію рабіць? Вельмі кадраўскіх 'херояў' нагадвае.
  • Ннпрн
    08.06.2023
    Фінскія дубальтоўкі канфіскаваць. Ато ого дыктатура захацела лепшага абсталявання. Шыш! Як у Гулагу будзеце з мосіна і галіфэ. Па-ісціннаму па-скрэпнаму.
  • Андрэй
    08.06.2023
    Эннот, гэта не сцёб, гэта клоўны.

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас17

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла 39‑гадовая ілюстратарка, якая ў 2020 годзе стварала стыкеры ў падтрымку рэпрэсій і АМАПу63

Пасольствы Францыі і Швейцарыі зрабілі адвэнтавы каляндар проста са сваіх вокнаў5

У Мінску вырашаюць пытанне з пусткамі ў Каменнай Горцы і Дамброўцы — замест іх могуць з'явіцца паркоўкі1

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас17

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць