Грамадства11

«Піша, але на волю нічога перадаць не можа». У зняволенага Уладзіміра Мацкевіча ў турме з'явіліся праблемы са здароўем

Жонка філосафа Уладзіміра Мацкевіча расказала «Народнай Волі» пра навіны ад мужа. 

Уладзімір Мацкевіч некалькі сутак у лютым 2022 года трымаў галадоўку пратэсту

Уладзімір Мацкевіч — беларускі філосаф і метадолаг — быў затрыманы 4 жніўня 2021 года. Яму выставілі абвінавачанне ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК). Аднак канчатковае абвінавачанне было ўжо па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. У выніку Мацкевіча асудзілі да пяці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Спачатку зняволены філосаф адбываў пакаранне ў Шклоўскай ПК №17, але ў пачатку гэтага года яму змянілі рэжым утрымання на больш жорсткі і перавялі ў магілёўскую турму №4.

МУС уключыў Уладзіміра Мацкевіча ў спіс асоб, якія датычныя да экстрэмісцкай дзейнасці.

— Валодзя трымаецца, хаця са здароўем у яго ёсць пэўныя праблемы, — кажа Святлана Мацкевіч, жонка філосафа. — Не буду нічога канкрэтызаваць, няхай гэта будзе медыцынскай тайнай.

Адвакат да мужа наведваецца не вельмі часта, але, прынамсі, такія візіты не адмяняюцца. І гэта ўжо добра.

— Працягвае за кратамі нешта пісаць?

— Думаю, так, але на волю перадаваць ён нічога не можа з таго, што напісаў. Трэба ж разумець, што гэта турма, а не калонія. Таму невядома яшчэ, наколькі ёсць умовы, каб там нешта пісаць. І я нават не ведаю, колькі чалавек у камеры з мужам, як яму там даводзіцца. Наколькі я разумею, у турме зняволеныя не працуюць, а па рэжыме выходзяць толькі на прагулку.

Увогуле ж пытанне знаходжання ў турме — гэта ў першую чаргу пытанне здароўя. 14 мая Уладзіміру споўнілася ўжо 67 гадоў.

Каментары1

  • mikola
    08.06.2023
    ja pamjataiu jak ion diskutavau z Z. Paznjakom.....Padtrymlivau Lukasenku....Nu sto-Dobra atrymalasja ?

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка абвінаваціў школьных кухараў у крадзяжы. Людзі пакрыўдзіліся25

Кілеру банды Марозава выставілі абвінавачванне4

Амерыканская разведка: Пуцін як ніколі раней цвёрды ў намеры працягваць вайну16

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ13

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць