Грамадства

Кампанія Wargaming пералічыла грошы Украіне на падтрымку пацярпелых ад знішчэння Кахоўскай дамбы

Wargaming вырашыла падтрымаць ахвяр разбурэння Кахоўскай ГЭС і ахвяраваць 4 мільёны грыўняў United 24 (каля 100 тысяч даляраў) афіцыйнай платформе па зборы сродкаў ва Украіне.

Кахоўская ГЭС. Скрыншот відэа Астра

Гэтыя сродкі пойдуць на набыццё рыштунку і экіпіроўкі для выратавальных аперацый у рэгіёне, такіх як выратавальныя шлюпкі і плыты, мотапомпы, экскаватары, бульдозеры і краны, супрацьпажарны рыштунак, вадалазныя касцюмы, ахоўныя стрэлы, пераносныя станцыі фільтрацыі вады, сарбент і г. д.

«Каманда Wargaming захапляецца валанцёрамі і ўкраінскімі службамі, якія ратавалі людзей і жывёл у першыя дні стыхійнага бедства. Гэтым ахвяраваннем мы хочам дапамагчы тым, хто пацярпеў, і дадаць фінансавыя рэсурсы, якія дапамогуць ліквідаваць наступствы, выкліканыя разбурэннем электрастанцыі. Мы падтрымліваем украінскі народ у самыя цяжкія часы», — гаворыцца ў заяве кампаніі.

Каментары

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by11

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол ЕС напісала, што яна думае пра Расію пасля ўдару па Кіеве, які зачапіў місію Еўрасаюза15

У Мінску зноў заўважылі вялікую чаргу2

Следчыя ў Германіі вызначылі асобы ўсіх падазраваных у падрыве «Паўночных патокаў»15

Паміж Карлсанам і «Чорным люстэркам»: выходзіць новы беларускі дэтэктыў для дзяцей2

Як Лукашэнка дапамагае Расіі гандляваць алмазамі ў абыход санкцый — новае расследаванне «Белпол»3

Колькасць загінулых у Кіеве вырасла да 12, сярод іх трое дзяцей4

Расіянін забіў знаёмага, паехаў на вайну і завёў блог. Ён кажа, што лепш вайна, чым эміграцыя3

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады47

Колькі каштуе даехаць да Вільні ці Варшавы на прыватным трансферы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by11

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць