Грамадства

У цэнтры Мінска зробяць бясплатныя паркоўкі для наведвання сацыяльных аб'ектаў. Як сістэма будзе працаваць

Такіх лакацый некалькі, і па кожнай выпрацавалі пэўныя асаблівасці, пра гэта пішуць «Мінск-Навіны».

Фота: «Наша Ніва»

Сярод іх — Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў на скрыжаванні вул. Валадарскага і вул. Карла Маркса. Паколькі дзеці дабіраюцца на заняткі самастойна і ніякіх прапаноў аб змене ўмоў паркоўкі там не паступала, вырашана пакінуць усё так, як ёсць. Для наведвальнікаў Дзіцячай музычнай школы, якая знаходзіцца па адрасе вул. Энгельса, 1, таксама перамен не плануецца: у закрытай зоне платнай паркоўкі прадугледжана 15-хвіліннае знаходжанне бясплатна.

Наступная лакацыя — непадалёк ад стадыёна «Дынама». Там знаходзяцца некалькі ўстаноў аховы здароўя, сярод якіх 3-я гарадская клінічная бальніца імя Клумава, 2-я гарадская клінічная бальніца, Гарадскі кардыялагічны цэнтр. Для зручнасці пацыентаў і медперсаналу прапануецца выключыць з зоны платнай паркоўкі ўчастак насупраць стадыёна «Дынама». Цяпер там вядуцца рамонтныя работы, якія павінны завяршыцца ў ліпені. Пасля гэтага мяркуюць зняць дарожныя знакі і інфармацыйныя стэнды аб платнай паркоўцы.

Непасрэдна каля бальніц паркоўка застанецца платнай, і ў людзей будзе выбар: скарыстацца яе паслугамі за грошы ці пакінуць машыну крыху далей, але бясплатна.

Яшчэ адзін аб'ект — дзіцячы сад №143 на вул. Караля. Для размешчанай тут зоны платнай паркоўкі прапануецца зрушыць рэжым працы. Спаганяць плату будуць з 10:00 да 16:00. Гэта дазволіць бацькам, якія прывозяць дзяцей у садок на асабістым транспарце, пакідаць машыну бясплатна, пакуль яны адводзяць малых у групу і ўвечары забіраюць іх дадому. Такое ж рашэнне прапанавалі для паркоўкі ля дзіцячага садка №5 на бульвары Мулявіна.

Наконт паркоўкі ля 1-й гарадской дзіцячай паліклінікі, што на Залатой Горцы, паступала нямала зваротаў ад бацькоў маленькіх пацыентаў і персаналу. У якасці рашэння прапанавана прыбраць зону платнай паркоўкі непасрэдна каля ўстановы аховы здароўя. Бясплатнымі стануць 12 машына-месцаў. Астатнія застануцца платнымі. Таму ёсць асцярогі, што гэтыя месцы будуць занятыя — і не факт, што наведвальнікамі паліклінікі.

Для 1-й гарадской клінічнай бальніцы, што ў раёне Акадэміі навук, і размешчанага побач Гарадскога анкацэнтра як варыянт прапануюць зрабіць бясплатнай паркоўку, прылеглую да ўстановы аховы здароўя на пр. Незалежнасці. Але ў гэтым выпадку наяўнасць свабодных машына-месцаў для пацыентаў гарантаваць нельга.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун прапанаваў іншы варыянт: гараджанам, якія праходзяць курс лячэння амбулаторна, у рэгістратуры маглі б выдаваць адпаведную даведку, а для інспектараў, якія кантралююць зону паркоўкі, яна стала б падставай не спаганяць плату. Аналагічны падыход ён даручыў прымяніць і да паркоўкі на вул. Кісялёва, дзе побач знаходзяцца гарадскі эндакрыналагічны дыспансер і стаматалагічная паліклініка №3.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай20

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года могуць правесці ў 2035-м1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін27

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць