Грамадства55

Лукашэнка заявіў, што полк Каліноўскага збіраўся ісці на Беларусь

«…Беглыя нашы замітусіліся», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з праўладнымі журналістамі і прадстаўнікамі сілавых структур.

«…Беглыя нашы замітусіліся. Праўда, фальстарт адбыўся. Імкнуцца прадэманстраваць сваім куратарам наяўнасць хоць нейкіх вынікаў. 250 мільёнаў трэба ж атрымаць. Толькі там яны падзеляць, а гэтыя нашы вар'яты, якіх яшчэ некалькі тут засталося, не вычысцілі мы, — яны ж нічога не атрымаюць. Зноў гарматным мясам будуць», — цытуе Аляксандра Лукашэнку яго прэс-служба.

«Паспелі нават апублікаваць чарговыя заклікі і планы (я пра збеглых). Маўляў, таксама гатовыя рэалізаваць чарговы сцэнар «узброенага бунту» — трэба ж даваць справаздачу, — сказаў ён. — Нават такія выпадкі былі. Наколькі ашалелі так званыя каліноўцы. Іх жа на фронт загналі, ваююць.

А тут пачулі: у Беларусі ледзь не рэвалюцыя. Ірванулі адтуль, а загарадатрады: «Назад, хлопцы, не час».

Каментары5

  • Лёлік з-пад Лімасола
    27.06.2023
    мапу не прыносіў?)))
  • Железный Дровосек
    27.06.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Вітаем
    27.06.2023
    Калі полк Каліноўскага прыйдзе дадому, сустракайце іх хлебам-сольлю.

Цяпер чытаюць

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні3

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

«Тэрарыстка» Дзербыш, якая атрымала 20 гадоў: Следчы прапаноўваў абылгаць Аўтуховіча ў абмен на лягчэйшае пакаранне

Набіраюць людзей на курс італьянскай мовы. Выкладаць будзе і Дуліна2

Рыбная каралева Беларусі Няронская стане рэстаратарам. А маладога зяця Лукашэнкі зрабіла сваім дырэктарам3

Камандзірам важнай брыгады УСУ стаў 26-гадовы: што вядома пра Героя Украіны Максіма Данільчука6

Мінздароўя: Новы падвід каранавіруса «стратус» актыўна займае нішу ў Беларусі

Марына Адамовіч расказала пра сваю размову са Статкевічам на мяжы

У Мінску занепакоіліся адтокам дактароў з паліклінік і бальніц7

Каровы як зебры і яшчаркі, якія любяць піцу — у Гарвардзе ўручылі шнобелеўскія прэміі4

Лукашэнка ўгледзеў недахопы ў добраўпарадкаванні Жыровічаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні3

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць