Вайна

Зяленскі паведаміў, што адзін удар у Сумах прыйшоўся па будынку СБУ

Раніцай 3 ліпеня дроны «Шахед» нанеслі ўдары па ўкраінскім горадзе Сумы. У выніку два чалавекі загінулі, яшчэ 19 пацярпелі.

Наступствы ўдару дронаў. Фота: Сумская абласная ваенная адміністрацыя

Паведамлялася, што дроны-камікадзэ пашкодзілі адміністрацыйны будынак і два шматкватэрныя жылыя дамы. Цяпер стала вядома, пра які адміністрацыйны будынак ішла размова — гэта будынак СБУ.

У вечаровым звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў зенітчыкам за абарону неба, але адзначыў, што Украіна пакуль не мае дастатковай колькасці якасных сістэм СПА, каб абараніць усю тэрыторыю.

«Вораг гэтым карыстаецца, як сёння, калі нанёс чарговы тэрарыстычны ўдар па горадзе Сумы іранскім дронам, у прыватнасці, па жылых дамах, а таксама па будынку Службы бяспекі Украіны. У выніку гэтых удараў ёсць параненыя, ёсць загінулыя», — паведаміў Зяленскі і выказаў спачуванні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі25

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МУС Літвы расказаў, у якім выпадку закрыюць мяжу з Беларуссю8

Лукашэнка: Амерыканская дэлегацыя ў нас рэгулярна тут бывае. Мы з імі вядзем пэўныя перамовы10

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў дэпартацыю часткі палітвязняў без пашпартоў6

Літоўская армія: Рызыка нападу падчас вучэнняў «Захад» нізкая, але верагоднасць правакацый узрасла

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома20

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі25

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць