Свет

Расійскі генерал Суравікін затрыманы контрразведкай — «Вёрстка»

Намеснік камандуючага аб'яднанай групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне, галоўнакамандуючы Ваенна-касмічных сіл генерал Сяргей Суравікін затрыманы ФСБ па падазрэнні ў дачыненні да арганізацыі бунту, але па факце яму пакуль не выставілі ніякіх абвінавачванняў. Пра гэта піша расійскае выданне «Вёрстка» на падставе сведчання крыніцы, блізкай да праваахоўных органаў.

Сяргей Суравікін. Фота: AP

Па словах яшчэ аднаго дасведчанага суразмоўцы «Вёрсткі», Суравікін ізаляваны і не выходзіць на сувязь з блізкімі больш за два тыдні.

Раней ФСБ у прэс-рэлізе заявіла пра спыненне справы аб вайсковым мяцяжы супраць Яўгена Прыгожына і «вагнераўцаў». Аднак, як патлумачыў «Вёрстцы» адвакат Яўген Смірноў, гэтая інфармацыя можа не адпавядаць рэчаіснасці. «Справа можа быць распачатая (аб завядзенні і спыненні справы нават былі заявы), але праверыць гэта нерэальна», — сказаў ён.

Хоць па большасці спраў тэрмін затрымання без выбару меры стрымання — 48 гадзін, па словах Смірнова, Суравікін цалкам можа быць ізаляваны да гэтага часу.

«Спосабаў трымаць чалавека ў ізаляцыі ад грамадства без выстаўлення абвінавачвання мноства: адміністрацыйны арышт, завядзенне іншай справы (прыклад — карупцыя) ці проста без юрыдычнага абгрунтавання (умоўны «падвал»), — удакладніў адвакат. — Аднак Суравікін — досыць высокапастаўленая фігура, да такіх звычайна асаблівае стаўленне. Такім можна на словах забараніць выходзіць з дому і камунікаваць».

Адносна лёсу Суравікіна супярэчлівая інфармацыя распаўсюджваецца з канца чэрвеня. 28 чэрвеня выданне The Moscow Times са спасылкаю на дзве свае крыніцы, блізкія да апарату Мінабароны, паведаміла, што намеснік камандуючага Аб'яднанай групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне генерал Сяргей Суравікін арыштаваны. Пасля таго розныя крыніцы то пацвярджалі гэта, то абвяргалі. Але на людзях генерал з таго часу так і не з'яўляўся.

Афіцыйных каментароў наконт лёсу Суравікіна доўгі час не было. Толькі сёння старшыня Камітэта абароны расійскай Дзярждумы Андрэй Картаполаў заявіў, што генерал цяпер, маўляў, адпачывае. Аднак не ўдакладніўшы, дзе канкрэтна.

Сяргея Суравікіна прызначылі камандуючым расійскімі войскамі ва Украіне ў кастрычніку 2022 года. У студзені 2023 яго знялі. Камандуючым так званай Аб’яднанай групоўкай войскаў быў прызначаны начальнік Генштаба генерал арміі Валерый Герасімаў. Суравікін стаў намеснікам Герасімава.

Падчас мяцяжу Прыгожына Суравікін выступіў з відэапаведамленнем, у якім заклікаў «вагнераўцаў» спыніцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас17

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла 39‑гадовая ілюстратарка, якая ў 2020 годзе стварала стыкеры ў падтрымку рэпрэсій і АМАПу63

Пасольствы Францыі і Швейцарыі зрабілі адвэнтавы каляндар проста са сваіх вокнаў5

У Мінску вырашаюць пытанне з пусткамі ў Каменнай Горцы і Дамброўцы — замест іх могуць з'явіцца паркоўкі1

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас17

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць