Свет

Расейцы з раніцы скінулі фугасную бомбу на востраў Змяіны

Востраў у пачатку вайны стаў сімвалам нязломнасці і мужнасці.

Фота: Генштаб УСУ

«На досвітку з ужываннем тактычнай авіяцыі вораг атакаваў востраў Змяіны скідам фугаснай авіябомбы», — паведаміла прэс-служба аператыўнай групоўкі «Поўдзень».

Востраў Змяіны быў захоплены расійскімі сіламі неўзабаве пасля пачатку ўварвання. Ён стаў месцам нараджэння мему пра «расійскі вайсковы карабель», калі ўкраінскі вайсковец у нецэнзурнай форме адмовіўся здавацца расейцам. Расійскія сілы занялі востраў. У канцы чэрвеня 2022 года расейцы пакінулі Змяіны. У пачатку ліпеня над востравам быў узняты ўкраінскі сцяг.

У суботу ўкраінскія медыя апублікавалі відэа наведвання вострава Уладзімірам Зяленскім, кіраўніком Офіса прэзідэнта Андрэем Ермаком і кіраўніком разведкі Кірылам Буданавым.

«Самая цёмная ноч заўсёды перад світаннем. Гэты світанак на Змяіным быў натхняльным. Востраў Перамогі, які наведалі разам з прэзідэнтам і камандай. Перамогі ўкраінскага народа над расійскай ардой. 500 дзён… 9 гадоў вайны…

Мы ўсё вернем. І будзем сустракаць украінскія світанкі. Найлепшыя світанкі на гэтай зямлі. Слава нашаму народу», — напісаў потым у тэлеграме кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?3

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарку Гомеля кінулі ў калонію па шасці крыміналках за каментары ў тэлеграме3

У Сербіі здымаюць фільм па «Альпійскай баладзе» Васіля Быкава3

У гомельскай карціннай галерэі разрэкламавалі мерапрыемства з нагоды Дня святога Валянціна. А пасля спалохаліся і адмянілі1

Калеснікава расказала, у чыёй кватэры і як яна цяпер жыве11

Адзін трэнер працуе на Алімпіядзе адразу з 16‑цю фігурыстамі з 13‑ці краін. Толькі паспявай пераапранацца6

«Выслухаю ваша ныццё. Дорага». Дыпламаваны спецыяліст Ілля Дабратвор прапануе псіхалагічныя кансультацыі16

Побач з Курганом Славы за мільён долараў прадаюць старую базу адпачынку. Што гэта за аб'ект?

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу

«Боінг» Лукашэнкі даляцеў бы да Вашынгтона, але…8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?3

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць