Усяго патроху33

Скіплагінг — лайфхак танных пералётаў

Гэты спосаб працуе толькі таму, што фарміраванне цэн на авіябілеты парушае асноўны закон геаметрыі, піша Bussiness Insider.

Woman in the airport
Жанчына ў аэрапорце (Валенсія, Іспанія). Фота: Jose A. Bernat Bacete / Getty Images

Скіплагінг — гэта браніраванне рэйса з перасадкай, калі пунктам вашага прызначэння ёсць горад, у якім адбываецца перасадка. А потым вы проста адмаўляецеся ад другога этапу падарожжа.

Вэб-сайт браніравання авіябілетаў Skiplagged.com нават пабудаваў бізнэс на гэтай канцэпцыі, стварыўшы платформу, якая папярэджвае падарожнікаў аб такіх прапановах.

Аднак авіякампаніі змагаюцца з гэтай з’явай як могуць: напрыклад, заключаюць з пасажырамі абавязковыя дамовы пра тое, што нельга прапусціць рэйс, або пагражаюць, што ў выніку невыкарыстання білета кампанія наогул забароніць браніраваць у яе квіткі. Нядаўна American Airlines анулявала білет падлетка, які не збіраўся ляцець у канцавы пункт прызначэння.

Дзевяць гадоў таму United Airlines і турыстычны вэб-сайт Orbitz падалі ў суд на генеральнага дырэктара сайта Skiplagged Актарара Замана. У пазове ён абвінавачваўся ў «нядобрасумленнай канкурэнцыі і падманных паводзінах». Кампаніі заявілі, што вэб-сайт па скіплагінгу каштаваў ім 75 тысяч даляраў страчанай выгады.

Справа была распачатая ў штаце Ілінойс, але яе адхілілі, бо суд не меў юрысдыкцыі над Заманам, які працаваў і жыў у Нью-Ёрку, што знаходзіцца ў іншым штаце.

На сайце ж Skiplagged гаварылася, што практыка скіплагінгу «цалкам законная».

Намер авіякампаній — запалохаць пасажыраў і вярнуць тое, што яны лічаць страчаным прыбыткам. Аднак эксперты кажуць, што праблему стварылі самі авіякампаніі, якія фарміруюць цэны на білеты такім чынам, што гэта падахвочвае да скіплагінгу.

Законы геаметрыі не заўсёды працуюць

Скіплагінг магчымы толькі таму, што цэнаўтварэнне авіябілетаў не падпарадкоўваецца аднаму з асноўных законаў геаметрыі — пра няроўнасць трохвугольніка.

Сума даўжынь любых двух бакоў трохвугольніка большая, чым даўжыня яго трэцяга боку. Гэтае правіла працуе амаль ва ўсіх сферах паўсядзённага чалавечага досведу. Але гэта не датычыць пералётаў.

Skiplagging
Фотаздымак з блога матэматыка Браяна Хейса, дзе ён паказвае, што цана палёту з Бостана ў Філадэльфію складае 562 даляры, але калі ляцець праз Дэтройт — палёт абыдзецца ўсяго ў 276 даляраў. Пры гэтым самы танны наўпроставы квіток з Бостана ў Дэтройт каштуе 1224 даляры. Такім чынам, самы танны спосаб трапіць у Дэтройт — набыць квіток у Філадэльфію праз Дэтройт. Фота: bit-player.org

Мы маглі б чакаць, што тарыфы авіякампаній будуць больш-менш прытрымлівацца гэтага правіла і дзейнічаць як метрыка адлегласці паміж гарадамі.

З улікам паліва, тэхнічнага абслугоўвання і аплаты працы экіпажа палёт на самалёце з Варшавы ў Стамбул з наступным пералётам са Стамбула ў Тбілісі павінен каштаваць больш, чым палёт наўпрост з Варшавы ў Тбілісі.

Але гэта не так, бо, вядома, прамыя рэйсы карыстаюцца больш высокім попытам, чым з перасадкамі, — і авіякампаніі выстаўляюць на іх больш высокія цэны.

Калі ж бесперасадачныя рэйсы цалкам загружаныя, але застаюцца вольныя месцы на маршрутах з перасадкай, авіякампаніі запаўняюць іх па ўжо не такой высокай цане.

Чытайце яшчэ:

Каб вандроўка не ператварылася ў сваркі: як паводзіць сябе, калі падарожнічаеш у кампаніі

Нас чакае больш стрэсаў у палётах: з-за змены клімату турбулентнасць становіцца больш частай з'явай

Пасажыру надакучылі смярдзючыя ногі суседкі. Ён вырашыў праблему арыгінальна 

Каментары3

  • Acab
    23.07.2023
    Станоўчыя рэакцыя на артыкул, які праслаўляе дробных прайдзісьветаў-манюк і дэманізуе надаўцаў паслугаў, які, нажаль няўдала, намагаюцца супрацьстаяць несумленным кліентам, якія дамаўляюцца ўжо з думкай дамову ня выканаць.
    Будзеце лётаць ўмоўнай белавіяй, якая вам паводле законаў гэамэтрыі сфармуе тарыфы.
  • Acab
    23.07.2023
    «« Намер авіякампаніяў запалохаць пасажыраў...» – гэта, нагадаю, пра папярэджаньне авіякампаніяў нявыканаўшым дамову браняваньня пра адмову надаль дамаўляцца пра браняваньне
  • Гость
    23.07.2023
    ‘’Честного’’ бизнеса нет , есть разная степень жадности👆

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет9

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Іран заявіў, што гатовы заключыць пагадненне, якое гарантуе адсутнасць у яго ядзернай зброі, і патрабуе спыніць Ізраіль2

Выпускніца з Баранавічаў, якая набрала 400 балаў з 400, расказала, куды думае паступаць і што не разглядае замежныя ВНУ26

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, адзін гмах разбураны дашчэнту5

На фоне вайсковага парада Трампа ў Вашынгтоне па ўсёй Амерыцы прайшлі пратэсты1

Патрыярх Кірыл драматычна расказаў, як натаўцы адправілі насустрач яму грозны знішчальнік F-165

Трамп прагразіў Ірану атакай «на ўзроўні, які ніколі раней не бачылі», калі той нападзе на ЗША2

Ці сапраўды ў Турцыі сёлета паўпустыя пляжы?

Пентагон павіншаваў амерыканцаў з Днём Сцяга выявай расійскага флага4

«Мы так і па Мінску пройдземся». У Варшаве адбыўся вялікі гей-прайд, было шмат бел-чырвона-белых сцягоў ФОТЫ30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет9

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць