Грамадства2323

У цэнтры Мінска хочуць пабудаваць праваслаўную царкву

Храм можа размясціцца ў іншым баку вуліцы Нямігі, каля Тэатра музкамедыі.

У Мінску ў будучыні можа з'явіцца храм у гонар Казанскай іконы Божай Маці, пішуць Мінск-навіны.

У Маскоўскім раёне завяршылася грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі культавага аб'екта. Абмеркаванне праводзілася ад 13 да 27 чэрвеня. 

Рэндар з сайта Мінск-навіны

Аб'ект прапануецца размясціць паміж Тэатрам музычнай камедыі і «Беларусбанкам». Габарыты храма: — 28 на 12 метраў у даўжыню і шырыню і 25 метраў у вышыню. За архітэктурную аснову ўзяты крыжова-купальны старажытны тып храма, які прыйшоў з Візантыі.

У прэзентацыі ёсць гістарычная запіска з тлумачэннямі. Адзначацца, што аналагічны храм існаваў у Мінску. 29 кастрычніка 1888 года з імператарскім цягніком у Расіі здарылася чыгуначная катастрофа. З сямействам Аляксандра III, праўда, не здарылася нічога благога. Але ў памяць гэтага выратавання ў Мінску на Захар'еўскай вуліцы была ўзведзена капліца, а на Прывакзальнай плошчы пабудавалі драўляную царкву. Пазней, у 1914-м, епіскап Мінскі і Тураўскі Мітрафан асвяціў новы каменны прывакзальны храм у імя Казанскай іконы Божай Маці. Храм быў узведзены паміж капліцай і драўлянай царквой і меў выгляд велічнага сабора. Будынак праіснаваў да 1936 года, драўляная царква — да 1961-га. Іх знеслі савецкія ўлады.

Як напісана ў прэзентацыі праекта, страчаныя святыні «з'яўляюцца значнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю не толькі ў рамках сталіцы, але і краіны». А нешматлікасць праваслаўных храмаў у цэнтры горада робіць актуальным пытанне ўзнаўлення такой царквы, пішуць Мінск-навіны.

Рэндар з сайта Мінск-навіны

Аднак ранейшае месца размяшчэння забудовы (цяпер пл. Мяснікова) не дазваляе пабудаваць там поўнапамерны храм. Таму ў канцэпцыі прапануецца ў гістарычным пункце (на вул. Мяснікова, 6) размясціць толькі невялікую капліцу з памятным знакам. А сам храм узвесці непадалёк, на вуліцы Нямізе, і злучыць абодва месцы малымі архітэктурнымі формамі і інфармацыйнымі стэндамі.

Капліцу прапануецца размясціць на краі плошчы Мяснікова, яна будзе закрытага тыпу (у яе не прадугледжаны доступ людзей) і невялікіх габарытаў (2,3×2,3×7 м). На галоўным фасадзе размесціцца памятны знак у гонар іконы Божай Маці Казанскай.

Улічваючы, што падчас грамадскага абмеркавання не паступіла ніводнага звароту ад гараджан, а сама канцэпцыя была дапрацавана з улікам папярэдніх заўваг, то архітэктурна-горадабудаўнічая рада падтрымала праектную прапанову.

Вядома, што заказчыкам архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі выступіў прыход храма ў гонар Казанскай іконы Божай Маці ў г. Мінску.

Каментары23

  • Лол
    24.07.2023
    Нешта я не разумею. На плошчы Мяснікова так ці інакш будзе адноўлены храм узарваны бальшавікамі. Раней ці пазней, бо там яму месца. Звузіць дарогу ў тым месцы няма ніякой праблемы. Тады гавошта будаваць яго копію фіг ведае дзе, ды яшчэ прывязваць да гістарычнага “папярэдніка”. Чарговая калгасная логіка, пры каторай светапогляд не дазваляе мысліць на пару крокаў уперад. За што не вазьмуцца ўсюды нейкая лажа.
  • упихнуть неупихуемое
    24.07.2023
    какой-какой матери?
  • Улад
    24.07.2023
    Гэта 100% палітычны праект. 

Цяпер чытаюць

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Усе навіны →
Усе навіны

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа9

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне16

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася8

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 156

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію17

«У плане былі яшчэ некалькі краін». Маршрут Лукашэнкі складалі так, каб не надта біла па здароўі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць