Грамадства55

За «здраду дзяржаве» будуць судзіць мужчыну, жанатага з украінкай, якога катавалі пры затрыманні

Палітвязня Яраслава Саковіча ўжо асудзілі па адной крымінальнай справе. Паведамлялася, што супрацоўнікі КДБ катавалі яго, каб выбіць прызнанні, паведамляе «Вясна».

Яраслаў Саковіч раней жыў ва Украіне, аднак вярнуўся ў Беларусь у 2021 годзе праз хворых бацькоў. Вядома, што ён жанаты з украінкай.

Па вяртанні ў Беларусь мужчыну затрымалі супрацоўнікі КДБ. Паведамлялася, што яго катавалі ўсю ноч, каб выбіць прызнанне ў тым, што раней ён ваяваў на баку Украіны. Сілавікі тэлефанавалі ягонай жонцы і абяцалі выслаць ягоную галаву. Пасля гэтага Яраслава адпусцілі, але праз год, 5 жніўня 2022 года, яго зноў затрымалі ў межах крымінальнай справы.

Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў). 

 У Мінску 4 мая яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. 

Цяпер стала вядома, што ў жніўні Яраслава зноў будуць судзіць. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Паводле следства, ён перадаваў даныя УСУ Украіны. Суд над мужчынам распачнецца 7 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Папко.

Каментары5

  • Ёсік
    29.07.2023
    Не апраўдываю, але, а я мяркую, што хацелі запужаць іншых. Якая зброя і выбухоўка была ў хлопца? Якая здрада дзяржаве, ён працаваў з дзяржаўнымі сакрэтамі. Адкрыйце вочы, КДБ пад расеяй, яны сябе лічаць расейцамі, зьнішчалі раней, і будуць надалей тое ж рабіць.
  • Владислав
    29.07.2023
    Не апраўдываю, але, І што? Суд павінен быць справядлівым, а не падыгрываць аднаму з бакоў.
    Можа, дзяржава здрадзіла свайму народу. І народ мае права замяніць гэтую дзяржаву на іншую, больш адэкватную.
  • Вус
    30.07.2023
    Трэ данесьці да ўкраінскіх медыя

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне6

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы7

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа10

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне19

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне6

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць