Як мінімум адзін чалавек загінуў, 10 пацярпелі ў выніку расійскага ракетнага ўдару па Крывым Рогу
Як паведаміў кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка, войскі РФ ударылі па горадзе дзвюма ракетамі.

Адна з іх патрапіла ў чатырохпавярховы будынак навучальнай установы, пад заваламі якой могуць заставацца людзі.
Другая ракета разбурыла секцыю з чацвёртага па дзявяты паверхі жылога дома. На месцы ўдару ўзнік пажар.

Каментары